05.10.2017
Заяўкі прымаюцца да 7 кастрычніка. Да 10-га кастрычніка адабраныя ўдзельнікі атрымаюць запрашэнні па электроннай пошце.
Як будзе праходзіць мерапрыемства:
Спачатку запланавана ўступная дыскусія пра кампетэнцыі 21-га стагоддзя. На яе будуць запрошаныя госці - НR-ы беларускага бізнэсу. Яны раскажуць пра кампетэнцыі, якія патрабуюцца ад маладых людзей пры працаўладкаванні.
Потым будзе Кірмаш педагагічных ідэй. Кожны, хто хоча, можа прадставіць (заявіць) сваю адукацыйную ідэю: майстар-клас, прэзентацыю, міні-лекцыю, фільм, дыскусію... На гэта 1-2 хвіліны.
Пасля прэзентацыі педагагічных ідэй усе ўдзельнікі галасуюць ідэі, з якімі яны хацелі б пазнаёміцца больш падрабязна. Адбіраецца 8 ідэй, якія адначасова будуць прэзентавацца на 4 пляцоўках у 2 заходы. Мерапрыемства будзе праходзіць у фармаце "open spaсe". Удзельнікі галасуюць нагамі: могуць свабодна перамяшчацца паміж пляцоўкамі ці прысутнічаць на адной.
Запланаваны і майстар-класы экспертаў, сесія "Магчымасці для настаўніка", прэзентацыя замежнага досведу.
Праграма амаль гатова і хутка з'явіцца на сайце http://edcamp.by/