07.10.2017
Для ўсіх, хто цікавіцца астраноміяй і глыбінямі космасу, 7 кастрычніка ў Мінскім планетарыі прачытае лекцыю Віктар Малышчыц, астраном і астрограф, выкладчык ліцэя БДУ. На гэты раз у рамках праекта «Трыбуна вучонага» гаворка пойдзе пра адкрыццё і даследаванне новых светаў, у першую чаргу, пра адкрыцці новых і новых планет. Як зараз астраномы робяць такія адкрыцці? Якія незвычайныя куточкі Галактыкі зараз нам вядомыя? Ці ёсць перспектыва калі-небудзь перасяліцца ў іншую планетную сістэму? На ўсе гэтыя пытанні будзе шукацца адказ папулярнай мовай. Прычым беларускай.
Пачатак а 20-й гадзіне. Квіток каштуе 3.60, студэнтам і школьнікам — 2.80.
Мінск, вул. Фрунзэ 2 (парк ім. Горкага).
тэл. (017) 294 33 64