Заняткі на выстаўцы «Францыск Скарына і яго эпоха»

13.10.2017

21 кастрычніка на выстаўцы «Францыск Скарына і яго эпоха» пройдуць музейныя заняткі для дзяцей 6–12 гадоў і іх бацькоў.

Істотным ў пазнавальным працэсе з'яўляецца “непасрэдны кантакт” з артэфактамі і магчымасць асабістага ўдзелу. Унікальнасць музейных заняткаў заключаецца ў тым, што яны праводзяцца сярод арыгінальных кніжных помнікаў XV–XX стагоддзяў, якія экспануюцца на выстаўцы. Прымяненне актыўных і інтэрактыўных метадаў дапамагае выклікаць у дзяцей цікавасць да кніжнай культуры і спрыяе эфектыўнаму засваенню матэрыялу. Атмасфера заняткаў садзейнічае гатоўнасці да творчасці, выхаду за рамкі звыклага і стэрэатыпнага. А творчыя заданні дазволяць замацаваць тэарэтычную частку і праявіць індывідуальныя здольнасці.

Падчас заняткаў дзеці пазнаёмяцца з жыццём і дзейнасцю беларускага першадрукара Францыска Скарыны, а таксама аформяць і падпішуць віншавальныя паштоўкі да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання сваім бацькам ці сябрам. Кожны ўдзельнік праявіць сваю фантазію і майстэрства, зрабіўшы ўласную паштоўку на памяць.

Пачатак заняткаў – а 13 гадзіне.

Працягласць – 60 хвілін.

Кошт з матэрыяламі для творчага задання – 6,50 бел. руб., для дзецей са шматдзетных сем'яў – 4,50 бел. руб.

Кантактная інфармацыя:
Таццяна Андрэеўна Сапега, каардынатар праграмы,
тэлефоны: (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12.