14 кастрычніка 2017 года Беларусь далучылася да міжнароднага руху Edcamp.
Першая неканферэнцыя для настаўнікаў фармату EdCamp была праведзена ў 2010 годзе ў ЗША. Зараз супольнасць проекту налічвае больш за 700 канферэнцый у 26 краінах свету. Беларусь - стала 27-й краінай. Наша неканферэнцыя сабрала больш за 80 чалавек.
EdCamp - адкрытая пляцоўка, ўдзельнікі якой не плацяць зборы, самастойна вызначаюць ход мерапрыемства, і дзе кожны можа стаць спікерам. Тут кожная ідэя будзе пачутая.
Настаўнікі заявілі 36 майстар-класаў, прэзентацый, міні-лекцый. Адабраныя ў працэсе галасавання прэзентацыі адначасова праходзілі на 4-х пляцоўках у 2 заходы. Настаўнікі маглі вольна перасоўвацца паміж імі, знаёміцца, удзельнічаць у дыскусіях.
У панэльнай дыскусіі прынялі ўдзел HRы вядучый кампаній Беларусі. Яны расказалі пра тыя кампетэнцыі, якія патрэбны моладзі для паспяховага працаўладкавання.
Найлепшыя педагогі Беларусі правялі серыю майстар-класаў, дзе паказалі, як школа можа фармаваць кампетэнцыі 21-га стагоддзя у вучняў.
Апошняя сесія была прысвечана магчымасцям для педагогаў: у ёй настаўнікі пачулі пра праграму Community Connections, збор сродкаў для адукацыйных праектаў праз Талаку, атрымалі сучасныя дапаможнікі ад ТБШ і ПЦ "Вясна", пазнаёміліся з праектам народнага падручніка....
Запіс усіх мерапрыпрыемстваў хутка з'явіцца на сайце.
Больш фота тут.
Фотасправаздача арнагізатараў у сацыяльных сетках тут
Настаўніца пачатковых класаў Святлана Іванюшына пераклала вядомую песню проста падчас неканферэнцыі
Простыя словы, простыя рэчы:
Вучань, настаўнік, веды дарэчы.
Разам сабрацца прапанавалі,
Самых актыўных у edcamp аб'ядналі.
Прыпеў:
Простыя словы, простыя рэчы...
Шмат кампетэнцый новых у свеце...
Ходзіць edcamp па вялікай планеце.
І Беларусь па маленечкім кроку
Крочыць на шлях, дзе цікавага многа.
Хто - новы вучань? Што яму трэба?
У новым грамадстве якія патрэбы?
Дадзены старт нам. Хай жа квітнее
Край беларускі ў добрых ідэях!