01.12.2017
Газета "Звязда" паведамляе:
"Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
У адпаведнасці з пунктам 2 пастановы Савета Міністраў №513 ад 23 красавіка 2007 года "Аб парадку вядзення і апублікавання рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў" размяшчаем поўны спіс забароненых у нашай краіне матэрыялаў."
Цікава, што спіс узначальвае СD дыск ”Урок Беларускае мовы“ з фільмам пра навучэнцаў і ўмовы існавання ліцэя ім. Я. Коласа праз 3 гады пасля яго закрыцця. Фільм, дарэчы, можна пабачыць у інтэрнэце ў вольным доступе.