Дарагія калегі-настаўнікі. Калі вы яшчэ не далучыліся да фэйсбука, далучайцеся! Сёння там проста феерверк ідэй і крэатыву. Гісторыкі наладзілі стрым (прамую трансляцыю) з майстар-класаў, якія праходзяць на Калядным фестывалі АПА. (Эх! Вось бы яшчэ у АПА дазволілі карыстацца настаўнікам wi-fi для такіх мэтаў!) У суполцы "Медыяадукатар" можна паглядзець і абмеркаваць ідэі, майстар-класы, узбагаціцца чужым вопытам і падзяліцца сваім.
У суполцы "Рождественский фестиваль педагогического мастерства" разыгрываюць прызы.
Такое ўражанне, што настаўнікі ажылі і радуюцца жыццю. Хто хоча такой атмасферы - вось суполкі, да якіх можна далучыцца на Facebook.com : "Медыяадукатар", "Nastaunikinfo", "Імкненне", "АКТИВНАЯ ОЦЕНКА КАК НОВАЯ СТРАТЕГИЯ ОБУЧЕНИЯ", і іншыя.