Адукацыйна-асветніцкія сустрэчы ў Гародні

11.01.2018
Чарговыя адукацыйна-асветніцкія сустрэчы ў межах Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў адбудуцца 21 студзеня. На гэтых сустрэчах жыхары горада змогуць наведаць 12 заняткаў, арганізаваных самімі гарадзенцамі.
«Гарадзенскія Майстэрні Ведаў» —  адкрытая пляцоўка, дзе кожны чалавек можа заявіць сваю тэму для навучання, а кожны жадаючы — прыняць удзел у навучанні.
Удзел ва ўсіх майстар-класах бясплатны.
Папярэдні запіс на ўдзел у занятках па гэтай спасылцы
Заяўкі прымаюцца да 17 студзеня.
«Гарадзенскія Майстэрні Ведаў» працуюць у Гродне з восені  2016 г. па ініцыятыве ўстановы «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый».
Сачыць за тым, што адбываецца ў межах “Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў”, можна таксама ў суполках у ФБ і ВК.
 
Вось расклад сустрэч: