
У "Нашай Ніве" было надрукавана фота, дзе адыёзны ідэаолаг Іваноў сустракаецца з міністрам адукацыі Карпенкам. Міністэрства адукацыі адрэагавала на публікацыю. У лісце, дасланым у рэдакцыю "Нашай Нівы", указана:
«У матэрыяле nn.by «З 1991 года краіна акупаваная. У інтэрнэт трапіла шакуючае ВІДЭА семінара для беларускіх ідэолагаў» была размешчана фатаграфія міністра адукацыі Ігара Карпенкі, зробленая падчас асабістага прыёму грамадзян.
На прыём 1 лістапада 2017 года запісаліся чатыры чалавекі: Андрэй Кузьміч, Аркадзь Розбаш, Дзмітрый Чабурканаў, Андрэй Іваноў. Падчас прыёму міністру адукацыі былі зададзены пытанні, звязаныя з укараненнем здароўезберагальных методык В.Базарнага ў Беларусі на дзяржаўным узроўні і ўключэнне іх у праграму. Пасля размовы яны папрасілі зрабіць сумеснае фота. Да матэрыялу «Нашай Нівы», у якім згадваюцца, цытата: «масоны», «надыудзейскі прэдыктар», «спаленне вёсак», «сусветны парадак», «вашынгтонскі кансэнсус», «гімн дэманізму» ды іншае фотаздымак Ігара Карпенка ніякага дачынення не мае. Таксама пад фота з Ігарам Карпенкам размешчана рытарычнае пытанне: «Якія лекцыі можа чытаць беларускім чыноўнікам прыхільнік ДНР?» У чытача, мабыць, павінна скласціся ілжывае ўражанне, што грамадзяне з фатаграфіі чыталі нейкія лекцыі міністру адукацыі, падтрымліваюць з ім нефармальныя сувязі і іншае. На нашу думку, аўтар наўмысна ўводзіць чытача ў зман, тым самым спрабуючы дыскрэдытаваць службовую асобу або нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі."
З ліста мінстэрства адукацыі выглядае, што міністр 1 лістапада яшчэ не прыняў рашэнне пра ўкараненне здароўезберагальных тэхналогій Базарнага, проста сустрэўся з людзьмі, зацікаўленымі ў іх укараненні.
Настаўнік.інфо пацікавіўся, што гэта за здароўезбарагальная методыка Базарнага, пра якую мінстр вядзе размовы.
Уладзімір Базарны як методыку прапануе наступнае:
І тут высвятляецца, што Уладзімір Базарны разам са сваім "боевым товарищем" (так ён называе ідэолага Іванова, ад якога адхрышчваецца Карпенка) ужо не першы год маюць доступ да школ і сістэмы павышэння кваліфікацыі настаўнікаў, праводзяць свае семінары ў Нацыянальным інстытуце адукацыі і нават платныя курсы ў АПА.
Пра навуковасць падыходу і ўзровень кваліфікацыі настаўніка-наватара, доктара медыцынскіх навук і акадэміка Базарнага можаце скласці сваё ўражанне па цытатах з лекцыі дзецям 4-га класа адной з мінскіх школ:
"Раздельное обучение - это для элиты мировой, которая хочет управлять миром. Остальных смешали в кучу, чтоб потеряли свое предназначение высшее: мальчик как будущий воин..., а девочка, как красавица, как будущая невеста..."
"Любят мужчины, только когда плечики не широкие - бутылочка, а бёдрышки, тазик - широкие". Далей прымушае дзяўчынак прысядаць каля дошкі.
"Гравитационное давление низвергает цивилизацию за цивилизацией"
"А потом мы нашли! Есть такие гены....Так когда мы сидим, гены спят. Дремучие, как лес. Замороженые. Поэтому на хулиганов говорят "отморозки"
Але поўнай нечаканасцю аказалася тое, што Міністэрства адукацыі і Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Акадэмія пасладыпломнай адукацыі" (так напісана ў тытрах) знялі цэлы серыял з 5-ці фільмаў для канала "Познавательное ТВ", які размешчаны на сайце, са зместам, далёкім ад педагогікі і навукі.
З гэтага кожны можа зрабіць свае высновы пра фармальныя ці нефармальныя сувязі дзяржаўных чыноўнікаў з адыёзнымі структурамі.




