Музей у Раўбічах запрашае дзетак на Масленіцу

31.01.2018
Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах запрашае на музейную праграму «Зіма пайшла скачучы…». Шумныя і вясёлыя традыцыйныя святочныя мерапрыемствы пачнуцца 18 лютага і працягнуцца да 30 сакавіка.
 
У праграме – майстар-класы, традыцыйныя гульні і забавы, сумеснае развучванне песні і смачны пачастунак. Усе будзе праходзіць у гатычным памяшканні былога касцёла, у акружэнні сапраўдных шэдэўраў народнай культуры з экспазіцыі музея.
На майстар-класе па саломапляценню дзеці самі змогуць зрабіць птушку з саломы – прадвесніка вясны, забраць яе з сабой як сувенір, ці на каляды ўпрыгожыць ёю навагоднюю ёлку. А на майстар-класе па народных танцах, кажуць у музеі, ніхто не зможа адсядзецца на лаве. 
 
Жывая музыка, старадаўнія спевы ў выкананні дзіцячага калектыву, народныя гульні дапамогуць адчуць сябе часткай сапраўднага народнага свята. Удзельнікі самі будуць «гукаць» вясну, танцаваць вясёлыя народныя танцы ды гуляць у рухавыя народныя гульні ды забавы. А натанцаваўшыся ўволю можна адпачыць і падсілкавацца. Духмяная травяная гарбата з салодкім пачастункам стане добрым завяршэннем насычанага дня.
 
Кошт на 1 удзельніка: 10 руб.
Працягласць: 1,5 гадзіны
 
Магчыма дадаткова арганізаваць транспарт для арганізаваных груп з Мінску ў Раўбічы і назад. Даведкі па тэлефонах: +375291353241 ці +375175074469