Далучайцеся да новага дыстанцыйнага курсу "Школа медыяадукатараў”!

01.02.2018
Сёння мы запускаем новы дыстанцыйны курс па медыяадукацыі "Школа медыяадукатараў", які створаны беларускімі настаўнікамі.
Мэта курса: прапанаваць педагогам, зацікаўленым медыяадукацыяй, сістэматызаваныя матэрыялы (лекцыі, прэзентацыі, відэаролікі, заданні і тэсты для самаправеркі, метадычныя распрацоўкі і рэсурсы) для павышэння ўзроўню ўласнай медыякампэтэнтнасці і арганізацыі сучаснага медыяадукацыйнага працэсу ў сваёй школе.
Запрашаем вас далучыцца да нашай каманды!
 
Давайце зробім стрэс-тэст новай платформе для навучання: зарэгіструемся, азнаёмімся са структурай курса і праграмай навучання, паглядзім змест модуляў.
 
Вельмі чакаем ад вас зваротную сувязь:
- Што атрымалася добра?
- Якія ёсць недахопы?
- Як іх паправіць?
- Куды рухаемся далей?
 
На дыстансе адкрытыя першыя модулі, астатнія яшчэ дапрацоўваюцца. Таму вашы меркаванні, заўвагі, прапановы вельмі важныя для нас! Вельмі хочацца разам стварыць карысны медыяадукацыйны рэсурс.
 
Працуем! Запрашаем далучыцца да каманды стваральнікаў. Уваход на платформу для рэгістрацыі ў "Школе медыяадукатараў": https://canvas.instructure.com/enroll/RNJEPE
Падзяліцеся гэтай спасылкай з калегамі, запрасіце ў "Школу медыяадукатараў". Працуем, дарагія сябры!