Дзе ў школах Мінска і буйных гарадоў Беларусі вучаць дзяцей па-беларуску?

05.02.2018

Прапануем карту школ і гімназій сталіцы, а таксама буйных гарадоў, дзе беларускія дзеці могуць атрымаць адукацыю на беларускай мове. Спіс і інтэрактыўная карта дапаўняецца праектам SVAJE.BY – адмысловым праектам, прысвечанага каталогу беларускамоўных бізнэсаў, паслуг, месцаў.

Напрыклад, у Мінску гэта гімназіі № 4,9, 14,23, 28, сярэднія школы № 60, 190. Першыя класы з беларускай мовай навучання плануюць адкрыць у сярэдніх школах № 60, 72, 168, 56, 96, 128, 151, 179, 199, у пачатковай школе № 112.

У Гродна гэта сярэдняя школа № 32, 34, Яслі-сад № 45 (і ў планах у ў яслях-садзе № 65.

У Бярэсці ідзе набор у беларускамоўныя класы ў гімназіі №3 і сярэдняй школе №29 (семы клас). У Гомелі гэта гімназія № 36 і яслях-садку № 160. У Магілеве плануюць адкрыць першыя класы з беларускай мовай навучання ў сярэдніх школах № 1 і № 34. У Барысаве гэта Беларускамоўная гімназія №2.

Запрацуюць ці не ў гэтых школах беларускамоўныя класы, залежыць ад таго, колькі бацькоў напішуць заявы на паступленне. Спіс дзіцячых садоў і груп з беларускай мовай навучання можна атрымаць ва ўпраўленнях адукацыі, спорту і турызму адміністрацый раёнаў. У мінулым навучальным годзе працавалі 120 груп і два сада — № 187 і № 534.
За інтэрактыўнай картай беларускамоўных школ сочым тут.