Падавайце заяўкі! Для ўдзелу ў фестывалі неабходна запоўніць і выслаць анкету да 13 лютага 2018 года.
5-6 сакавіка 2018 г Цэнтр прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» у адпаведнасці з Рэспубліканскім каардынацыйным планам мерапрыемстваў дадатковай адукацыі педагагічных работнікаў на 2018 год праводзіць фестываль педагагічных ідэй “Меыяадукацыя ў сучаснай школе: вопыт, праблемы, перспектывы”.
Мэта фестывалю: выяўленне і распаўсюджванне інавацыйных ідэй у сферы развіцця медыяпісьменнасці як ключавой кампетэнцыі ХХІ стагоддзя; абмен педагагічным вопытам выкарыстання эфектыўных медыяадукацыйных практык і пашырэнне прасторы прафесійных зносін.
Фота: Настаўнікі-медыяпедагогі з Глыбокага. Такое сэлфі могуць зрабіць толькі медыяадукатары.
У межах фестывалю пройдуць майстар-класы, трэнінгі, мікранавучанне, абмен вопытам і прэзентацыі педагагічных ідэй па развіццю медыяпісьменнасці навучэнцаў. Асноўныя тэматычныя напрамкі работы фестывалю:
- паняцці медыя і медыяадукацыя;
- медыякампетэнцыя – што гэта такое і чаму яе правярае PISA;
- выкарыстанне экранных медыя ў выхаваўчай рабоце класных кіраўнікоў;
- як вучыць пакаленне Z: парады настаўніку;
- пра ўкараненне мадэлі фарміравання медыякультуры навучэнцаў ва ўмовах сучаснага інфармацыйна-камунікацыйнага асяроддзя ўстаноў адукацыі;
- развіцце крытычнага мыслення як аснова медыяграматнасці вучняў;
- медыяадукацыя як сродак павышэння матывацыі вучняў да навучання і інш.
Для ўдзелу ў фестывалі неабходна запоўніць і выслаць анкету да 13 лютага 2018 года.
Фестываль пройдзе 05-06 сакавіка 2018 года па адрасе: г. Мінск, вул. Някрасава, 20.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў з 10.00, пачатак працы фестывалю ў 11.00.
Крытэрыі выступу для ўдзельнікаў фэсту:
- Майстар-клас, ўрок для дарослых - 45 хвілін;
- Усе астатнія формы (прэзентацыя вопыту ўстановы адукацыі, прэзентацыя педагагічнай ідэі / стратэгіі; ілюстраваны аналіз, дэманстрацыя відэафільма і г.д.) - не больш за 20 хвілін.
- Выступ не павінен быць справаздачай аб праведзеных мерапрыемствах. Галоўнае - аналіз, праблематыка, дэманстрацыя вырашэння праблем, інтэграцыя медыяадукацыі ў сістэму ўрочнай, пазаўрочнай дзейнасці.
- Максімальнае выкарыстанне інтэрактыўных форм работы.
Працоўная мова фестывалю - беларуская, руская.
Іншагароднім удзельнікам на час правядзення фестывалю даецца інтэрнат па адрасе: г. Мінск, вул. Леаніда Бяды, 24. Кошт пражывання 2 рублі 29 капеек.
Фестываль будзе праходзіць у новым фармаце (EdCamp), які мае на ўвазе, што ўдзельнікі самастойна вызначаюць частку праграмы. Будзьце гатовыя да таго, што вам трэба будзе коратка (2-3 хвіліны) прэзентаваць ідэю свайго выступу, каб зацікавіць усіх удзельнікаў.
Дадатковая інфармацыя пра фестываль па тэлефонах: (017) 285 78 39; т / ф. (017) 285 78 62; (017) 292 64 61 (Цэнтр прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі).