На сайце Жодзінскага аддзела адукацыі размешчана абвестка з заклікам да дзяцей 11 - 12 год паўдзельнічаць ў брэйн-рынгу на тэму "Дзеці супраць наркотыкаў". Мерапрыемства праводзіцца ў межах шостага школьнага дня клубам "Пазітыў" у Цэнтры творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна.
А ў Нясвіжы дзеці і выхавацелі зладзілі сапраўдную акцыю пратэсту з плакатамі.
"Несвижане не согласны с решением судей зимних Олимпийских игр. Воспитанники и педагоги ясли-сада № 4 г.Несвижа «Кораблик детства» выступили в поддержку белорусского фристайлиста Антона Кушнира" - паведамляе сайт Нясвіжскія навіны.
Цівкава, ці атрымалі дзеці дазвол на правядзенне масавага мерапрыемства, ці мітынг быў праведзены з парушэннем заканадаўства?