Выкладчыкаў запрашаюць даведацца пра досвед выкладання STEM-прадметаў у Вялікабрытаніі

11.04.2018
13 красавіка асацыяцыя па садзейнічанні развіццю адукацыйных ініцыятыў у галіне дакладных навук і высокіх тэхналогій "Адукацыя для будучыні" арганізуе сустрэчу для выкладчыкаў, якія цікавяцца STEM-накірункам у адукацый. 
 
На сустрэчы выкладчыцы Яўгенія Гушчына і Святлана Скакун падзеляцца вынікамі сваёй адукацыйнай вандроўкі па Вялікабрытаніі. 
 
У праграме сустрэчы: 
  • Прэзентацыя адукацыйнага падарожжа (дзе былі, што бачылі, што падалося карысным)
  • Скайп-ўключэнне з Вялікабрытаніяй
  • Інтерактыўная праца з матэрыяламі з розных адукацыйных устаноў
  • Выступ прадстаўніцы амбасады Вялікабрытаніі ў Беларусі Вольгі Рапінчук пра адукацыю ў Вялікабрытаніі і магчымасцях для супрацоўніцтва.
 
Мерапрыемства адкрытае, запрашаюцца ўсе ахвотныя, уваход па рэгістрацыі. 
 
Сустрэча пройдзе 13 красавіка (пятніца)  у галерэі ТUT.BY (г. Мінск, праспект Дзяржынскага 57, 9 паверх), пачатак рэгістрацыі ў 16.30, пачатак самой стутрэчы ў 17.00.
 
Больш инфармацыі можна знайсці ў суполцы ў фэйсбуку. Па усіх пытаннях можна звяртацца па нумары +37529 262 24 52, Варвара.
 
Даведка: 
Калі расшыфраваць абрэвіятуру STEM, атрымаецца: S - science, T - technology, E - engineering, M - mathematics. Або па-беларуску: навука, тэхналогія, інжынернае мастацтва і матэматыка. 
 
Адным словам, дысцыпліны, якія становяцца самымі запатрабаванымі ў сучасным свеце. Так што не дзіўна, што сёння развіццё STEM - адзін з асноўных трэндаў у сусветнай адукацыі.
 
Перавагі ўкаранення STEM-тэхналогій у адукацыйны працэс:
  • Развіццё цікавасці да тэхнічных дысцыплінаў. 
  • Удасканаленне навыкаў крытычнага мыслення.
  • Актывацыя камунікатыўных навыкаў.