Е-mail-канферэнцыя «Медыяадукацыя як сродак актывізацыі пазнавальнай цікавасці і фарміравання інфармацыйнай культуры навучэнцаў»

02.05.2018

Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі запрашае прыняць удзел у e-mail-канферэнцыі «Медыяадукацыя як сродак актывізацыі пазнавальнай цікавасці і фарміравання інфармацыйнай культуры навучэнцаў». Матэрыялы прымаюцца да 18 мая 2018 г. на электонную пошту: it@iro.gomel.by з паметкай «імэйл-канферэнцыя». 

Мэтай канферэнцыі з'яўляецца выяўленне і распаўсюд эфектыўнага вопыту работы кіраўнікоў і спецыялістаў сістэмы адукацыі па фарміраванні медыяпісьменнасці, развіцці ў вучняў культуры зносін у электроннай прасторы.

Праблемнае поле e-mail-канферэнцыі і патрабаванні да афармлення матэрыялаў чытайце тут і тут.