Падрыхтоўчыя курсы ва ўніверсітэце імя Ніла Гілевіча

06.08.2018

Універсітэт імя Ніла Гілевіча з верасня 2018 г. пачынае падрыхтоўчыя курсы для вучняў старэйшых класаў (10, 11 класы), студэнтаў, а таксама для ўсіх, хто хоча ўдасканаліць свае веды і падрыхтавацца да ЦТ і паступлення ў ВНУ, па наступных прадметах: гісторыя Беларусі, матэматыка, фізіка, хімія, беларуская, англійская, нямецкая і (пры наяўнасці попыту) французская мовы.

Выкладчыкі курсаў маюць багаты досвед працы ў школах, ліцэях і ВНУ. Некаторыя з іх кандыдаты і дактары навук, дацэнты і прафесары. Яны рыхтуюць трох- і шасцімесяцовыя курсы. На курсах, якія будуць доўжыцца 3 месяцы, заняткі будуць праходзіць два разы на тыдзень па тры гадзіны на дзень. На курсах працягласцю шэсць месяцаў заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень (па суботах) таксама па тры гадзіны на дзень. Колькасць навучэнцаў у кожнай групе – не больш за 10-12 чалавек.

Кожны курс уключае ў сябе тры прадметы на выбар навучэнца ў любой камбінацыі (гісторыя Беларусі, матэматыка, фізіка, хімія, беларуская, англійская, нямецкая і французская мовы). Кошт любога курса ўсяго 200 BYN (і за трох-, і за шасцімесяцовы курс).

Заявы на курсы прымаюцца да 26 жніўня