Да падзеі года засталося 3 дні. Запрашаем Міністэрства адукацыі і СМІ!

09.10.2018

13 - 14 кастрычніка 2018 г. больш за 100 беларускіх настаўнікаў збяруцца на другую не-канферэнцыю EdCamp Belarus-2018. Да настаўнікаў далучацца госці - прадстаўнікі беларускага бізнесу, работадаўцаў, грамадскіх і дзяржаўных структур, зацікаўленых у павышэнні якасці адукацыі. Настаўнікі заявілі 42 тэмы для прэзентацыі ўласных ідэй.  
Арганізатары спадзяюцца, што прадстаўнікі Міністэрства адукацыі таксама далучацца да адукацыйнай падзеі года і прымуць удзел у абмеркаванні важных пытанняў. Запрашаем таксама журналістаў для асвятлення падзеі года для адказнага настаўніцтва. Чытайце праграму мерыпрыемства тут: 
http://edcamp.by/

Кантакны е-mail: edcampbelarus2018@gmail.com