30.10.2018
За апошнія некалькі дзён сітуацыя вакол новых правілаў падліку вынікаў цэнтралізаванага тэставання напалілася настолькі, што Яўген Лівянт і Сяргей Альшэўскі прынялі рашэнне падрыхтаваць зварот з патрабаваннем адмяніць новыя правілы (тэкст звароту).
Аўтары звяртаюцца да ўсіх зацікаўленых:
- выказацца ў каментарах, унесці дапаўненні, прапановы і праўкі;
- падзяліцца тэкстам звароту з калегамі, каб сабраць максімум меркаванняў па гэтым пытанні;
- задаваць пытанні для таго, каб бачыць усю сутнасць праблемы, з якой могуць сутыкнуцца абітурыенты і ВНУ падчас уступнай кампаніі 2019 года.
Пачытаць каментары і далучыцца да дыскусіі на фэйсбуку можна тут.