Міжнародны досвед: Cупрацоўніцтва амерыканскай сістэмы дзяржаўных школ з прыватным фондам.

20.12.2018

   Цікавы досвед супрацоўніцтва амерыканскай сістэмы дзяржаўных школ з прыватным фондам.

   Сёлета ў г. Акрон, ЗША (насельніцтва каля 200 тысяч чалавек) пачала працаваць школа I Promise School, значную частку працы якой фінансуе Сямейны фонд знакамітага баскетбольнага гульца Леброна Джэймса LeBron James Family Foundation, адмыслова прызначаны для дзяцей з груп рызыкі.

   Згодна з яго вэб-сайтам LeBron James Family Foundation запусціў ў 2011 годзе ініцыятыву I PROMISE, накіраваную на вырашэнне праблемы адсеву навучэнцаў са старэйшых школ у Акроне. Праграма просіць удзельнікаў паабяцаць заставацца ў школе, рабіць дамашняе заданне і зрабіць шэраг іншых добрых выбараў у жыцці. Ініцыятывай I PROMISE выяўляюцца дзеці якія адстаюць у школе, і ім прапануецца падтрымка каб яны маглі вучыцца і атрымліваць адукацыю.

   I Promise School дае праграме магчымасць сканцэнтраваць свае паслугі. Школа I Promise School пачала працаваць з вучнямі 3 і 4 класаў (ўсяго 240 навучэнцаў), але да 2022 года запрацуе ў поўную сілу і будзе прымаць вучняў з 1 па 8 класы. Ў кожным класе прынялі удзел вучні адабраныя па выпадковай латарэі сярод вучняў Акрона, якія адстаюць ад сваіх аднагодкаў у класе. Па дадзеных акругі, чвэрць вучняў у кожным класе знаходзіцца ў групе рызыкі. Але праграма I PROMISE будзе працягваць працаваць з іншымі вучнямі, якія застаюцца ў іншых школах.

Школа разгортвае вучэбную праграму на аснове STEM.

   LeBron James Family Foundation плануе ўкласці 2 мільёны долараў у першы год працы I Promise School. Таксама Фонд узяў абавязак укладаць не меньш за 2 мільёны долараў у год і ў наступныя гады.  Акрамя таго, імя Леброна Джэймса дапамагае прыцягнуць грамадскую падтрымку, якая дазволіць школе дапамагчы некаторым з самых цяжкіх дзяцей у горадзе.

   Джэймс, які вырас у Акроне, рос у нестабільных умовах. Ў яго маці не атрымалася знайсці пастаянную працу, што вымусіла сям'ю пераязджаць некалькі разоў. На працягу гэтага часу Джэймс адсутнічаў у чацвёртым класе 83 дні, што прывяло да істотных праблем.

   «Я ведаю гэтых дзяцей у асноўным больш, чым яны самі. Я хадзіў па тых жа вуліцах, я ездзіў на тых жа самых роварах па вуліцах, на якіх яны ездзяць, я перажываў тыя ж эмоцыі, добрыя, дрэнныя, нягоды. Усё, што яны перажываюць ў дзяцінстве, я ведаю. І зараз я маю становішча, ў мяне ёсць рэсурсы, фінансы, людзі, структура і горад вакол мяне, чаму б і не? ", - кажа Леброн Джэймс, і лічыць I Promise School самым важным прафесійным дасягненнем свайго жыцця. LeBron James Family Foundation будзе фінансаваць дадатковыя паслугі для дзяцей і сем'яў, якія наведваюць I Promise School. Некаторыя з гэтых дадатковых паслуг павінны ўключаць уніформу, харчаванне для сем'яў, паслугі па працаўладкаванні, ровары і шлемы для кожнага навучэнца, транспартныя паслугі і паслугі па працаўладкаванні для бацькоў.

   «Гэтай школы не было б без партнёрства з Лебронам Джэймсам», - сказаў акруговы скарбнік Раян Пэндлтон.

Разам з тым I Promise School застаецца дзяржаўнай школай, што азначае, што падаткаплацельшчыкі будуць аплочваць асноўную частку выдаткаў.

«Ён (Леброн Джэймс) шмат зрабіў, але падаткаплацельшчыкі павінны ведаць, што гэта іх інвестыцыі», - заявіў прадстаўнік акругі Марк Уільямсан.

   Леброн Рэйманд Джэймс нарадзіўся 30 снежня 1984 года ў Акроне, ЗША. Амерыканскі прафесійны баскетбаліст, які грае на пазіцыі лёгкага і цяжкага форварда. Выступае за каманду Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі «Лос-Анджэлес Лейкерс».

Джэймс і яго Сямейны фонд ахвяравалі мільёны за апошнія некалькі гадоў школам Акрона і дзецям у горадзе, дзе ён вырас.

 

Фота з сайта LeBron James Family Foundation