Школьнікі Злучанага каралеўства змогуць наведавць спецыяльныя вучэбныя заняткі, прысвечаныя праблеме бяссоння. Урокі распрацоўвалі спецыялісты Асацыяцыі асобаснай, сацыяльнай і медыка-санітарнай адукацыі (PSHE Association) і аддзялення карэкцыі праблем сну дзіцячай бальніцы Эвеліны ў Лондане (англ. Evelina London children’s hospital). Мэта ўрокаў – навучыць дзяцей стратэгіі здаровага сну і пашырыць інфармацыю пра тое, чаму падлеткам неабходна мяняць рэжым дня.
Чытаць арыгінал на www.theguardian.com>>
Паводле інфармацыі Брытанскага медыцынскага журналу, якасць сну больш уплывае на псіхічны стан падлеткаў, чым узровень фізічнай актыўнасці, карыстанне гаджэтамі ці здзекі ў школьным калектыве.
Аналіз дадзеных Нацыянальнай сістэмы аховы здароўя Брытаніі паказаў, што ў падлеткаў да 17 год сталі часцей дыягнаставаць расстройства сну: калі ў 2012-13 гг. з такімі скаргамі звярнуліся 6,520 чалавек, то ў мінулым годзе – ужо 9429, негледзячы на агульнае зніжэнне колькасці зваротаў з 29,511 да 29,184 чалавек.
“Адсутнасць здаровага сну – гэта сур-ёзная праблема, якая сведчыць пра скрыты заняпад аховы здароўя.” – Адзначае Рэйчал Тэйлар, кансультант па пытаннях сну. “На сёняшні дзень расстройсвы сну дыягнастуюць усё часцей. Перад намі паўстаюць новыя задачы даследавання: трывожнасць многіх сучасных дзяцей абумоўлена менавіта праблемамі сну”. Паводле экспертаў, бяссонне часта выклікае комплекс фактараў, такіх як надмерная вага, злаўжыванне гаджэтамі і сацыяльнымі сеткамі перад сном і агульны крызіс псіхічнага здароўя ў моладзі.
Урокі сну прызначаны для школьнікаў узростам ад 7 да 16 год і ўваходзяць у цыкл прадметаў асобаснай, сацыяльнай і медыка-санітарнай адукацыі.
Доктар Ч. Цьяк, клінічны псіхолаг аддзялення карэкцыі праблем сну дзіцячай бальніцы Эвеліны ў Лондане, тлумачыць: “Гэтыя заняткі нагадаюць маладым людзям пра важнасць здаровага сну і дадуць ім уяўленне пра тое, як забяспечыць сабе колькасць і якасць сну, неабходныя для максімальнага раскрыцця іх патэнцыялу.”
Аўтар - Сара Марш