Google Classroom: інструкцыя па стварэнні вучэбнага анлайн-курса

15.01.2019

Да ўвагі настаўнікаў і выкладчыкаў, зацікаўленых у выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій ва ўласнай працы з вучнямі! Прапануем матэрыял настаўніка М. Каламійцава, які навучыць вас карыстацца дадаткам Google Classroom.

Платформа Google Classroom аб'ядноўвае карысныя сэрвісы Google, адмыслова створаныя для арганізацыі навучання.

На платформе вы можаце:

  • стварыць уласны клас / курс;
  • арганізаваць рэгістрацыю навучэнцаў на курс;
  • дзяліцца з навучэнцамі неабходным вучэбнымі матэрыяламі;
  • даваць заданні навучэнцам;
  • ацэньваць выкананне навучэнцамі заданняў і сачыць за іх прагрэсам;
  • арганізоўваць камунікацыю навучэнцаў у межах курса.

Матэрыял знаёміць з асноўнымі элементамі Google Classroom, неабходнымі для стварэння навучальнага курса. Для карыстання Google Classroom, як і іншымі прадуктамі Google, неабходна завесці ўліковы запіс Google (паштовую скрыню gmail.com). Знайсці дадатак даволі проста. Для гэтага адкрыйце старонку пашукавіка Google і адкрыйце іконку Дадаткі Google у верхнім правым куце экрана:

Адкрыўшы патрэбную іконку, вы трапляеце ва ўлсны Google Classroom, дзе можна пачаць ствараць уласны курс або знайсці курсы, да якіх вам далі доступ іншыя аўтары.

Далей аўтар падрабязна апісвае структуру дыстанцыйнага курса на платформе Google Classroom, знаёміць з карыстальніцкім інтэрфэйсам Google Classroom, функцыямі асноўных элементаў дадатка (укладкі СТУЖКА, ЗАДАННІ, КАРЫСТАЛЬНІКІ).

Акрамя таго, матэрыял дэманструе магчымасці Google Classroom:

  • Па фарміраванні інфармацыйнай стужкі курса, стварэнні запісаў і абвестак;
  • Стварэнні заданняў для навучэнцаў;
  • Збіранні і праверцы выкананых заданняў навучэнцаў.

У апошняй частцы матэрыялу аўтар аналізуе недахопы і перавагі Google Classroom.

Акрамя таго, М. Каламійцаў прапануе ўсім зацікаўленым узяць удзел у дыстанцыйным бясплатным трэнінгу па стварэнні курса ў Google Classroom.

Поўная версія матэрыялу тут.

Дыстанцыйны курс М. Каламійцава можна знайсці па спасылцы.