Да ўвагі педагогаў і псіхолагаў! Прэзентацыя праграмы "Нейрафітнесу" для дзяцей з СДУГ

21.01.2019

Вы, напэўна, сутыкаліся ў сваёй працы з дзецьмі, у якіх выяўлены так званы СДУГ (Сіндром дэфіцыту адвольнай увагі і гіперактыўнасці). Колькасць такіх дзяцей у пачатковай школе расце і можа дасягаць 40% у некаторых класах.

Пра СДУГ сведчаць наступныя асаблівасці дзіцяці:

  • Зніжаная разумовая працаздольнасць і хуткая стамляльнасць;
  • Складанасці з адвольным засяроджаннем і недстатковая канцэнтрацыя ўвагі;
  • Зніжэнне аб'ёму аператыўнай памяці;
  • Цяжкасці пераходу ад кароткачасовай да доўгачасоай памяці.

Пры гэтым інтэлектуальныя здольнасці дзіцяці застаюцца на нармальным узроўні.

Наяўнасць СДУГ тлумачыцца мноствам прычын, сярод якіх уздзеянне хімічных, экалагічных, лекавых фактараў на маці падчас цяжарнасці, ускладненні падчас родаў (асфіксія і інш.), любыя захворванні ў маленстве, якія суправаджаліся высокай тэмпературай і прыёмам моцнадзейных лекаў.

У ЗША, Ізраілі для тэрапіі СДУГ выкарыстоўваюцца адмысловыя прэпараты, але ёсць меркаванне, што гэта прыводзіць да рознага роду лекавых залежнасцяў.

Група праграмістаў, лекараў і інжынераў PigPug разам з педагогамі і псіхолагамі вырашыла выпрабаваць прынцыпова іншы спосаб дапамагчы гэтым дзецям і іх бацькам дасягнуць заслужана высокіх вынікаў на шляху рэалізацыі інтэлектуальнага патэнцыялу дзяцей - серыю заняткаў "Нейрафітнэс". Мэта заняткаў - вучыць дзяцей кіраваць увагай у працэсе разумовай працы.

Падчас заняткаў выкарыстоўваецца спецыяльная гарнітура, якая счытвае энцэфалаграму. Трэнер бачыць паказчыкі канцэнтрацыі і рэлаксацыі. Потым дзіця навучаецца рацыянальным прыёмам засяроджвання ўвагі і разнявольвання, адпачынку. Па выніку дзіця запамінае, якія дзеянні прыводзяць яго ў працоўны стан, а якія - дапамагаюць адпачыць.

Усіх зацікаўленых запрашаюць 24 студзеня ў 18.30 у школу Stembridge (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 117).

Удзел у прэзентацыі бясплатны, але неабходна зарэгістравацца па спасылцы.