Праграма ім. сенатара Фулбрайта запрашае беларускіх настаўнікаў на навучанне ў ЗША

30.01.2019

Амбасада ЗША ў Мiнску абвяшчае праграму павышэння педагагічнага майстэрства для беларускіх настаўнікаў сярэдніх школ на 2020 навучальны год. Праграма павышэння педагагічнага майстэрства ім. сенатара Фулбрайта (Fulbright Teaching Excellence and Achievement Program, TEA) – праект Бюро адукацыйных і культурных праграм Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША, які праводзіць Савет па міжнародных даследаваннях і абменах (IREX). Праграма TEA дае магчымасць 177 настаўнікам сярэдніх школ з усяго свету пашырыць прафесійныя веды ў сваёй прадметнай вобласці, палепшыць педагагічныя навыкі і бліжэй пазнаёміцца з ЗША. Прадстаўнікі розных краін наведаюць ЗША ў складзе двух груп зімой ці восенню 2020 году. Праграма ўключае інтэнсіўныя заняткі па методыцы, распрацоўцы вучэбных планаў і вызначэнні падыходаў для ўкаранення новых метадаў у сваіх школах, а таксама па выкарыстанні кампутараў у якасці сродкаў навучання. Удзельнікі пазнаёмяцца з краявiдамi ЗША і атрымаюць кансультацыі па вучэбных пытаннях. Шасцітыднёвая праграма ўключае двухтыднёвую стажыроўку ў амерыканскай школе, падчас якой удзельнікі актыўна працуюць з амерыканскімі настаўнікамі і вучнямі. У праграме могуць прымаць удзел настаўнікі, якія маюць не менш за 5 гадоў прафесійнага стажу і якія выкладаюць у сярэдніх школах Беларусі наступныя дысцыпліны:

  • Матэматыку;
  • Прыродазнаўчыя навукі;
  • Грамадскія навукі (гісторыю, сацыялогію, грамадазнаўства, эканоміку і геаграфію);
  • Англійскую мову.

Праграма Fulbright TEA прадстаўляе поўнае фінансаванне і прадугледжвае:

  • Аплату тэставання па англійскай мове для паўфіналістаў праграмы і праезду да Мінска і назад на паўфінальныя інтэрв’ю і тэставанне;
  • Падтрымку ў атрыманні візы J-1;
  • Арыентацыю перад ад’ездам у ЗША для фіналістаў праграмы (у г. Мінску);
  • Аплату ўсіх транспартных выдаткаў з горада пражывання да месца стажыроўкі ў ЗША і назад;
  • Аплату навучання ў ЗША;
  • Аплату пражывання;
  • Медыцынскую страхоўку;
  • Праезд да школы для праходжання практыкі (пры неабходнасці);
  • Стыпендыю на штодзённыя выдаткі (падчас універсітэцкай часткі праграмы);
  • Сродкі на набыццё кніг і прафесійнае развіццё;
  • Сродкі на правоз багажу;
  • Семінары ў Вашынгтоне на пачатку і ў канцы праграмы;
  • Малыя гранты для выпускнікоў праграмы для распаўсюджвання досведу і прымянення на практыцы атрыманых ведаў і навыкаў.

 Патрабаванні да кандыдатаў на ўдзел у праграме:

  • грамадзянства Беларусі;
  • праца на поўную стаўку ў сярэдняй школе;
  • не менш за 5 гадоў досведу ў выкладанні прадметаў, названых вышэй;
  • узровень англійскай мовы не менш за 450 балаў іспыту TOEFL (у папяровым варыянце);
  • намер працягнуць працу ў школе пасля вяртання;
  • выкананне тэрміну падачы заяўкі на ўдзел у праграмме, уключна з усімі неабходнымі дакументамі.

* Для некаторых настаўнікаў-прадметнікаў з вынікамі экзамену TOEFL 425 – 450 балаў праграма будзе ўключаць дадатковыя заняткі па англійскай мове.

Крытэры адбору ўдзельнікаў праграмы TEA:

  • Гатоўнасць да інтэнсіўнай стажыроўкi ў ЗША;
  • Прафесійны і выкладчыцкі досвед і дасягненні;
  • Намер працягнуць выкладчыцкую кар’еру ў школе;
  • Лідэрскі патэнцыял;
  • Узровень англiйскаi мовы, дастатковы для самастойнага жыцця і ўдзелу ў прафесійнай стажыроўцы ў ЗША;
  • Патэнцыял для развіцця доўгатэрміновых сувязяў паміж сваёй школай і партнёрамі ў ЗША;
  • Жаданне і гатоўнасць працаваць сумесна з калегамі з іншых краін па развіцці выкладчыцкай супольнасці;
  • Уменне выказваць свае ідэі ясна і эфектыўна.
  • Перавага будзе аддавацца кандыдатам, якія не мелі або мелі абмежаваныя магчымасці знаёмства з досведам настаўнікаў у ЗША.

Анкету неабходна запоўніць не пазней за 1 красавіка 2019. Спасылка на анкету.

Інфармацыйны ліст праграмы ў PDF

Крыніца - сайт амбасады ЗША ў Беларусі