За неўласцівыя абавязкі настаўнікам пачнуць плаціць надбаўкі

31.01.2019
                  
Для педагогаў, прафесараў і выкладчыкаў ўстанавілі надбаўкі за дадатковую працу. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі  № 10 ад 22 студзеня гэтага года "Аб зацвярджэнні інструкцыі аб памерах, парадку і ўмовах ўстанаўлення надбавак педагагічным работнікам бюджэтных арганізацый". Надбаўкі будуць разлічваць у працэнтах ад тарыфнай стаўкі першага разраду. 
Цяпер педагогі змогуць атрымаць надбаўку да 200% ад тарыфнай стаўкі за працу з нядобранадзейнымі сем'ямі, за работу па арганізацыі харчавання навучэнцаў i іх аздараўленні, у тым ліку на канікулах; да 150% - за суправаджнне навучэнцаў пры арганізацыі іх падвозу.  Акрамя гэтага надбаўкі прадугледжаны за  ўдзел у дзейнасці вучэбна-метадычных аб'яднанняў, абнаўленні, распрацоўцы структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі і іншых карысных справах. 
У лісце сказана, што памеры надбавак вызначае кіраўнік навучальнай ўстановы пры ўзгадненні з прафсаюзам.