На выніковай калегіі Міністэрства адукацыі падвялі вынікі адукацыйнай галіны за 2018 год і ўзгаднілі планы на 2019. На сайце Міністэрства адукацыі з'явілася больш падрабязная інфармацыя:
"Гаворачы пра сістэму агульнай сярэдняй адукацыі міністр адукацыі Ігар Карпенка адзначыў, што спецыялісты ўвесь час працуюць над яе ўдасканаленнем.
“У сістэме агульнай сярэдняй адукацыі дзейнічаюць новыя праграмы і падручнікі з 1 па 8 клас. Поўнае абнаўленне адбудзецца да 2021/2022 года. Разам з тым, мы ўвесь час усё аналізуем, напрыклад, як ідзе работа па ўкараненні новай праграмы і падручніка, і пры неабходнасці ўносім неабходныя карэкціроўкі. Усё гэта знаходзіць развіццё ў метадычных рэкамендацыях. Пакуль мы за выданнем падручнікаў не заўсёды паспяваем выдаваць кнігі для настаўнікаў, але мы мабілізуем работу аўтарскіх калектываў, сярод якіх працуюць навукоўцы, педагогі, настаўнікі-метадысты, каб уся вучэбная літаратура паступала своечасова”, — адзначыў міністр.
Пад пільнай увагай — павышэнне кваліфікацыі педагагічных кадраў. Менавіта ад настаўніка залежыць, наколькі хутка і эфектыўна будзе ўкараняцца новая праграма з суправаджаючымі яе вучэбнымі дапаможнікамі. Сённяшні падручнік варыятыўны. Ён дае настаўніку магчымасць выбіраць той вучэбны матэрыял, які падыходзіць кожнаму канкрэтнаму класу. Тут ідзе гаворка пра метадычную дасведчанасць настаўніка, яго ўменне актуалізаваць свае веды. На прафесійны рост педагогаў і метадычную падтрымку накіраваны змест Нацыянальнага адукацыйнага партала.
Пэўныя змены адбываюцца і ў сісітэме вышэйшай адукацыі. Як заўважыў міністр, у вышэйшай школе для 2/3 спецыяльнасцей абнавілі вучэбныя планы і праграмы. “І стандарты сёння будуць фарміравацца па-іншаму, з арыентацыяй на нацыянальную рамку кваліфікацый. Гэта дакумент, які будзе стварацца работадаўцамі, суб’ектамі гаспадарання пад эгідай міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Неабходна вывучаць патрэбы рынку працы і даваць тыя кваліфікацыйныя характарыстыкі, якімі павінен валодаць сучасны спецыяліст. Пад рамкі кваліфікацый будуць стварацца новыя стандарты, вучэбныя планы і праграмы. У гэтай дзейнасці мы абапіраемся на існуючы даведнік рабочых і служачых”, — сказаў Ігар Карпенка.
Сёння рамкі кваліфікацыі павінны быць больш мабільнымі і аператыўна рэагаваць на рынак працы. Акрамя таго, у вышэйшай школе пераходзяць на практыкаарыентаваную падрыхтоўку, калі практыка для студэнтаў арганізуецца з 1 курса. У гэтым плане паказальным з’яўляецца вопыт педагагічных устаноў вышэйшай адукацыі, дзе пасіўная практыка пачынаецца з 1 курса. Такая практыка дае студэнтам дакладнае ўяўленне пра іх будучую прафесію, а наступныя практыкі будучых педагогаў дапамагаюць замацаваць набытыя веды і атрымаць першы прафесійны вопыт.
Ігар Карпенка падкрэсліў, што важна перайсці на сеткавыя формы ўзаемадзеяння, калі самае новае лабараторнае, тэхнічнае абсталяванне знаходзіцца ў пэўнай установе адукацыі (рэсурсным цэнтры), але ім свабодна могуць карыстацца ўсе ўстановы адукацыі. Гэта дазваляе эканоміць сродкі і больш эфектыўна выкарыстоўваць абсталяванне.
Прыкладна 80% спецыяльнасцей у ВНУ перайшлі на навучанне тэрмінам 4,5 года. Самыя вялікі тэрміны навучання (5-6 гадоў) засталіся на самых працаёмкіх спецыяльнасцях — медыцынскіх, для ядзернай энергетыкі, высокатэхналагічнай вытворчасці. Работа па скарачэнні тэрмінаў навучання практычна завершана. І скарачэнне не было механічным: зрабілі поўнае перафарматаванне вучэбных праграм, планаў.
Міністр адзначыў, што колькасць студэнтаў скарацілася. Сёння ва ўніверсітэтах краіны вучыцца 283 000 студэнтаў (у 2011 годзе іх было больш за 400 000). Лічыцца, што аптымальнай для нашай краіны з’яўляецца лічба 300 000 студэнтаў.
Ігар Карпенка звярнуў увагу, што лічбы прыёмў у ВНУ будуць карэкціравацца ў адпаведнасці з патрэбамі дзяржавы ў кадрах. Гэта закране гуманітарныя, юрыдычныя, эканамічных і іншых спецыяльнасці. “Разам з тым, мы плануем павялічыць набор на IT-спецыяльнасці, у тым ліку на платнай форме навучання, таму што сёння падрыхтаваны айцішнік можа ўдзельнічаць у развіцці бізнес-асяроддзя ў гэтай галіне”, — растлумачыў міністр. У Мінадукацыі лічаць, што нават калі на IT-спецыялістаў не будзе заказу з боку дзяржаўных прадпрыемстваў, айцішнікі змогуць забяспечыць самазанятасць. “Мы можам рыхтаваць іх на платнай аснове для самастойнага працаўладкавання”, — адзначыў Ігар Карпенка. Акрамя таго, набор будзе скарэкціраваны з улікам мадэрнізацыі шэрагу вытворчасцей.
На сёння выбудавана схема работы з профільнымі міністэрствамі. У мінулым годзе Міністэрства адукацыі правяло шэраг сумесных калегій з міністэрствамі сувязі і інфарматызацыі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва. У найбліжэйшы час будзе праведзена сумесная калегія з міністэртвам энергетыкі. “Неабходна завяршаць размовы пра неадпаведнасць падрыхтоўкі кадраў патрэбам эканомікі. Каб рыхтаваць патрэбных спецыялістаў, неабходна ўключыцца ў сумесную працу. Сістэма адукацыі адкрыта для такога дыялогу”, — адзначыў міністр."
Арыгінал артыкула па спасылцы