21.02.2019
Дзень роднай мовы – гэта свята, заснаванае рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года, якое адзначаецца 21 лютага з 2000 года штогод з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці. 23 лютага Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту прапануе усім жадаючым правесці гэты дзень на цікавым і пазнавальным мерапрыемстве для дзяцей і дарослых.
На мерапрыемстве запланавана:
- БЯСПЛАТНАЯ экскурсія па сектары «Падняпроўе» на беларускай мове;
- Конкурс на дэкламацыю любімых беларускіх вершаў;
- Віктарына, загадкі з прызамі;
- Прагляд мульфільмаў на беларускай мове для самых маленькіх наведвальнікаў;
- Беларускія танцы, гульні і забавы.
Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
- замовіць экскурсію на беларускай мове па іншым сектарам;
- наведаць «Беларускую карчму», пачаставацца традыцыйнымі беларускімі стравамі.
Кошт квіткоў:
- для дарослых – 6.50 руб.;
- для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4.0 руб.;
- для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
- Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
- Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Крыніца - тут.