![](https://nastaunik.eu/sites/default/files/styles/main_news/public/news/image/unhappy-389944_480.jpg?itok=3Ynh8_T8)
Настаўнікі адчуваюць большы стрэс на працы, чым іншыя спецыялісты. Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага фонду адукацыйных даследаванняў Вялікабрытаніі (NFER), піша The Guardian.
Кожны пяты настаўнік адчуваў стрэс на працы вялікую частку часу або на працягу ўсяго часу ў параўнанні з 13% з тых, хто займаўся іншымі прафесіямі. Акрамя таго, у настаўнікаў горш атрымліваецца трымаць баланс паміж працай і асабістым жыццём, што таксама павялічвае ўзровень стрэсу. Менавіта таму настаўнікі часта аддаюць перавагу таму каб сысці з прафесіі.
NFER заклікаў прыняць меры для вырашэння праблемы недахопу настаўнікаў-стажораў. «Школы Англіі сутыкаюцца з сур'ёзнымі праблемамі пры наборы і ўтрыманьні дастатковай колькасці настаўнікаў <...> Неабходна палепшыць умовы працы настаўнікаў з акцэнтам на тое, каб зрабіць выкладчыцкую кар'еру больш запатрабаванай», - заявіў адзін з аўтараў справаздачы Джэк Уорт.
У студзені брытанскае міністэрства адукацыі апублікавала стратэгію, пры дапамозе якой плануе вырашыць праблему расту недахопу настаўнікаў. У яе мэты ўваходзіць скарачэнне бюракратычнай нагрузкі на настаўнікаў, каб яны маглі засяродзіцца на асноўнай працы.
Арыгінал артыкула па спасылцы