У Беларусі ствараюць адзіную базу дадзеных навучэнцаў ўстановаў адукацыі. У яе будзе ўключана інфармацыя аб тых, хто вучыцца ў Беларусі. Такая база дадзеных ствараецца для вядзення базы дадзеных працаздольных грамадзян, якія не занятыя ў эканоміцы, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У згаданую базу будуць уключаць асобаў, старэйшых за 18 год, якія атрымліваюць або атрымалі адукацыю на дзённай форме навучання, а таксама хатнюю адукацыю.
Выключэнне – дзеці і моладзь, якія атрымліваюць дадатковую адукацыю, а таксама тыя, хто праходзіць навучанне на лекторыях, тэматычных семінарах, практыкумах, трэнінгах, афіцэрскіх курсах і іншых відах навучальных курсаў, а таксама прымае ўдзел у адукацыйных праграмах удасканалення магчымасцяў і здольнасцяў асобы. Інфармацыю пра іх не будуць уключаць у базу.
У адзіную базу будуць уключаць у тым ліку такую інфармацыю аб навучэнцах, як ідэнтыфікацыйны нумар, імя і прозвішча, перыяд атрымання адукацыі, назву ўстановы адукацыі. Дадзеныя за першае паўгоддзе будуць уносіць не пазней за 20 жніўня, а за другое паўгоддзе – не пазней за 20 лютага наступнага года. Інфармацыю будуць актуалізаваць у базе штомесяц да 3 чысла кожнага месяца.
Міністэрства адукацыі будзе накіроўваць спісы ідэнтыфікацыйных нумароў у Мінпрацы да 15-га чысла трэцяга месяца, наступнага за паўгоддзем, за якое актуалізуецца база дадзеных навучэнцаў. Збіраць, апрацоўваць і захоўваць дадзеныя будуць у электронным выглядзе.
Рашэнне аб стварэнні адзінай базы дадзеных навучэнцаў урад прыняў у снежні мінулага года.
Арыгінал артыкула па спасылцы