Дзіцячы садок у Серабранцы шукае выхавацеля

27.06.2019
Калегі-дашкольнікі, надзвычайная прапанова!
Патрэбны выхавацель  ў дзіцячы садок (Мінск, раён Серабранка) для працы ў старэйшай групцы. Ёсьць цэлы шэраг бонусаў і толькі дзве ўмовы.
Умовы:
- любіць дзяцей і мець магчымасць працаваць з дзеткамі ў садку.
Бонусы:
- падтрымка ад бацькоў адукацыйнымі матэрыяламі;
- адкрытая ўважлівая адміністрацыя;
- частка дзетак з беларускамоўных сем'яў;
- уладкаваная літаратурай і абсталяваньнем групка;
- дапамога ў напаўненьні плана заняткаў - беларускімі гульнямі і святамі.
Працаваць па-беларуску - цудоўна, але не абавязковая ўмова. Матэрыялы, якімі дапамагаем выхавацелю, заснаваныя на беларускай культуры і мове - гэта відэа-інструкцыі. Такі фармат эканоміць час, дазваляе хутка патлумачыць дзецям заданьне і натхніць яго выконваць. 
Садок знаходзіцца ў Серабранцы.
 
Кантакт: Яўген Бойка +375 44 735-75-71