Стартавала юбілейная 30-я Альхоўка

02.07.2019

Сёння пачаліся заняткі ў 30-м метадычным летніку ў Альхоўцы. Яго бяззменны лідар і натхняльнік Мікалай Іванавіч Запрудскі абвесціў тэму летніка "Праектная дзейнасць" і пайшла праца. Аказалася, што настаўнікі падрыхтавалі для летніка 19 прэзентацый ўласных, ужо рэалізаваных у школах, праектаў, якімі яны б хацелі падзяліцца з калегамі. Прыйшлося арганізаваць рэйтынгавае галасаванне, каб вызначыць найцікавейшыя. Прыйшла на дапамогу методыка адбору праектаў, двойчы апрабаваная падчас EdCamp Belarus. Найбольш удзельнікаў летніка зацікавіў праект, рэалізаваны вучнямі Кацярыны Скрыган - настаўніцы біялогіі Ліцэя №1 г. Мінска. Дзякуючы праекту, які прапаноўваў экалагічнае рашэнне праблем, вучні Кацярыны сталі медыйнымі персонамі і паспяховымі бізнесоўцамі яшчэ не скончыўшы школу. 

Больш за 50 настаўнікаў працуюць у летніку. Значыць нас чакаюць новыя ідэі і карысныя матэрыялы, якія зробяць нашу школу лепшай. 

Адкрыццё Альхоўкі-2019. Фота Анастасіі Пугач