Увага! Летнік EPAM для школьнікаў Магілёўскай вобласці.

07.07.2019

Заяўкі прымаюцца да 10 ліпеня.

ЕPAM Systems сумесна з асацыяцыяй "Адукацыя для будучыні" арганізуюць і праводзяць летнюю адукацыйную праграму для дзяцей 12-14 гадоў з Магілёўскай вобласці, у якіх няма магчымасці наведваць курсы, гурткі, факультатывы па ІТ-тэматыцы ў плыні навучальнага года.

"Junior Ignite Camp"  - гэта  сацыяльны адукацыйны праект  для школьнікаў, якія цікавяцца ІТ-тэматыкай і тэхнічнай творчасцю, але якія маюць розныя цяжкасці ці бар'еры (геаграфічныя, фінансавыя, сацыяльныя) ў рэгулярным наведванні такіх заняткаў ва ўстановах дадатковай адукацыі. 

  • Калі будзе праходзіць адукацыйны праект "Junior Ignite Camp"? 
    "Junior Ignite Camp"  пройдзе з 9 па 17 жніўня 2019 года. 

  • Што будзе адбывацца падчас правядзення адукацыйнага праекта "Junior Ignite Camp"? 
    Праект  "Junior Ignite Camp" створаны для навучання дзяцей ва ўзросце ад 12 да 14 гадоў у сферы інфармацыйных тэхналогій (праграмавання і робатабудавання). Акрамя заняткаў у тэхнічных галінах праект накираваны на вывучэнне замежных моў і развіццё сацыяльных навыкаў (soft skills). 

    Такім чынам навучанне ў летніку складаецца з трох адукацыйных блокаў: 
    - ІТ-блок; 
    - моўнай блок; 
    - блок soft skills. 

Акрамя абавязковых адукацыйных блокаў дзеці могуць прымаць удзел у розных майстар-класах, экскурсіях, спартыўных спаборніцтвах, творчых конкурсах і віктарынах.

Падлеткаў чакае 7 дзён актыўнай вучобы, першы і апошнія дні - арганізацыйныя. Акрамя навучальных блокаў прадугледжаны прафарыентацыйныя, пазнавальныя, забаўляльныя, творчыя і спартыўныя мерапрыемствы.

Адукацыйны семінар праходзіць па мадэлі бізнес-інкубатара: кожны атрад - гэта асобны стартап, які, выкарыстоўваючы веды, атрыманыя на занятках, стварае свой унікальных прадукт і прэзентуе яго інвестарам у канцы змены. Прэзентацыя праходзіць на англійскай мове. 

  • Хто можа прыняць удзел у сацыяльным адукацыйным праекце "Junior Ignite Camp-2019"? 
    Таленавітыя падлеткі 12-14 гадоў з Магілёўскай вобласці, бацькі якіх не могуць аплачваць дадатковую адукацыю або жывуць у невялікіх гарадах ці вёсках, дзе папросту няма такіх магчымасцяў.

  • Як падаць заяўку на ўдзел у "Junior Ignite Camp-2019"? 
    Для таго, каб пакінуць сваю заяўку на ўдзел у адукацыйным праекце  "Junior Ignite Camp-2019", трэба проста запоўніць гэтую  анлайн анкету да 10 ліпеня 2019 года ўключна. З тымі падлеткамі, якія пройдуць першы этап адбору, звяжуцца арганізатары для правядзення гутаркі па тэлефоне.

  • Колькі каштуе ўдзел у праекце?  
    Удзел у адукацыйным праекце (пражыванне, харчаванне, адукацыйная праграма і ўсе дадатковыя мерапрыемствы) бясплатны для дзяцей. Да месца правядзення праграмы і назад ўдзельнікі дабіраюцца самастойна.

  • Дзе будзе праходзіць "Junior Ignite Camp-2019"? 
    Навучанне і пражыванне праводзіцца на базе аздараўленчага летніка «Багатыр» па адрасе Мінская вобл., Барысаўскі р-н, в. Дудзінка, дзе спалучаюцца прырода, свежае паветра, спартыўныя гульні, навучанне ІТ-тэхналогіям і шмат іншага.

  • Хто праводзіць заняткі? 
    Заняткі ў летніку праводзяць прафесіяналы ў сваёй сферы (праграмісты, настаўнікі замежных моў, трэнеры), якія ўдзельнічаюць у адукацыйным праекце на валанцёрскай аснове.

Як гэта адбывалася ў мінулыя гады?

Першы адукацыйны праект  прайшоў з 11 па 17 жніўня 2017 года для школьнікаў Гомельскага раёна. У семінары прынялі ўдзел 96 дзяцей, сярод якіх акрамя школьнікаў з розных рэгіёнаў Гомельскай вобласці, былі дзеці з SOS-вёскі Бараўляны, а таксама дзеці, якія маюць статус бежанцаў з Сірыі і Украіны (падапечныя UNHCR).

А з 8 па 16 жніўня 2018 года прайшоў  другі семінар "Junior Ignite Camp 2018." для дзяцей з Мінскай вобласці.

Калі ў вас засталіся пытанні пра "Junior Ignite Camp-2019",  вы можаце задаць іх па тэлефонах 8029 337 16 34 (Аляксандра) і 8029 262 24 52 (Варвара).

Крыніца: http://edu4future.by/article/priglashaem-shkolnikov-12-14-let-prinyat-uchastie-v-socialnom-obrazovatelnom-proekte-junior-ignite-camp-2019?fbclid=IwAR3apOEmlRVEm55SF50PyHqFwqAcRPvr5YgvanPEniBL5T5XQ4G8-CJwJyg