Скарачаючы «адлегласць» паміж школай і фундаментальнай навукай

02.08.2019
Цудоўны ліст мы атрымалі ад Алены Ступчык, настаўніцы фізікі з Баранавіч, якая прыняла ўдзел у міжнароднай навуковай школе для настаўнікаў фізікі ў Дубне. Алена Іванаўна дзеліца з намі свамі ўражаннямі, і гэта сапраўды вельмі захапляльна! 
 
І дарэчы, усё пачыналася з Альхоўкі...
 
Ступчык Алена Іванаўна, настаўніца фізікі ДУА «Сярэдняя школа №9 імя Героя Савецкага Саюза Г.Н.Халасцякова г. Баранавічы», кіраўнік творчай групы настаўнікаў фізікі горада Баранавічы:
 

"Удзел у навуковай школе Аб'яднанага інстытута ядзерных даследаванняў для настаўнікаў фізікі - гэта ўнікальная магчымасць наведаць найбуйнейшы міжнародны навуковы цэнтр, убачыць на свае вочы, як ўвасабляецца ў жыццё найбуйнейшы меганавуковы праект NICA і пагрузіцца ў навуку.

 
З чаго ўсё пачыналася?
А ўсё пачалося з «перазагрузкі» ....
 
Самай значнай падзеяй у сваім жыцці я лічу той момант, калі я апынулася ў метадычным летніку ў Альхоўцы. Менавіта на беразе ракі Страча ў асяроддзі настаўнікаў прафесіяналаў адбылася мая «прафесійная перазагрузка». І ўпершыню аб міжнароднай навуковай школе Аб'яднанага інстытута ядзерных даследаванняў (АІЯД) для настаўнікаў фізікі ў г.Дубна я пачула таксама ў Альхоўцы, ад Якубоўскай Элы, настаўніцы фізікі гімназіі №1 г. Жодзіна. Гэта шанец! І вырашылася падаць заяўку ў АІЯД для ўдзелу ў навуковай школе. Тры месяцы чакання і хвалявання ... і я ў пераліку навуковай школы для настаўнікаў фізікі, матэматыкі і інфарматыкі з краін-удзельніц АІЯД.
 
У гэтым годзе 21 педагог з Расіі, Беларусі, Казахстана і Украіны былі ўдзельнікамі школы. З Беларусі былі два прадстаўнікі - я і Аліева Вольга з ДУА "Сярэдняя школа №4 г.Чэрвень". А ўдзельнікамі ўсіх навуковых школ у Дубне з 2009 года з Беларусі змаглі стаць 14 настаўнікаў і 7 вучняў.
Мэта праграмы для настаўнікаў - скарачэнне «адлегласці» паміж школай і фундаментальнай навукай, садзейнічанне распаўсюджванню сучасных навуковых ведаў сярод шырокай аўдыторыі.
 
Арганізатарамі школы з'яўляюцца:
Аб'яднаны інстытут ядзерных даследаванняў 
Еўрапейская арганізацыя ядзерных даследаванняў 
Дзяржаўны універсітэт "Дубна"
 
Поўны артыкул ад Алены Іванаўны, з фотаздымкамі і цікавымі спасылкамі вы знойдзеце ў прымацаваным файле