Гомельская філія «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» праводзіць апошні бацькоўскі сход перад пачаткам навучальнага года i запрашае зацікаўленых бацькоў, прадстаўнікоў сферы адукацыі, экспертаў і ўсіх неабыякавых на тэматычную сустрэчу.
На сходзе абмяркуюць эфектыўнасць розных рэкламных захадаў, у тым ліку прэзентуюць работу бігборд – першы ў Беларусі выпадак сацыяльнай рэкламы адукацыі па-беларуску.
Удзельнікі сустрэчы даведаюцца ці ёсць тыя, хто хоча навучацца па-беларуску, ці былі яны раней і адкуль ім з'явіцца ў Гомелі.
Госць сустрэчы журналістка Алена Германовіч, маці дваіх дзяцей. На сходзе падымуць пытанне што значыць быць беларускамоўным у Беларусі, як выхоўваць дзяцей ва ўмовах адсутнасці створаных умоваў навучацца па-беларуску.
Сустрэча адбудзецца:
КАЛI: 24 жніўня
ДЗЕ: у памяшканні Цэнтра Беларускай мовы –
Гомель, вул. Працоўная (Трудовая), 7а, 2 паверх, кабінет 14.
ПАЧАТАК: 17:00
Тэлефон для даведак: +375 29 908 91 62 (Алеся Аўласевіч)
На бацькоўскі сход запрашаюцца бацькі разам з дзецьмі, будзе працаваць гульнявая праграма з аніматарамі ў суседнім памяшканні.
Гомельская філія ТБМ з 2015 актыўна і сістэмна займаецца тэмай беларускамоўнага навучання ва ўстановах Гомеля і правялі ужо трэці сезон заняткаў «Мова дзяцей», на якіх дзеткі ад 3 да 12 гадоў знаёмяцца з беларускай мовай, гісторыяй і культурай ды вывучаюць цэлы свет па-беларуску.