У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі стартаваў запіс у “Клуб кніжных прафесараў”

05.09.2019

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі стартаваў запіс у “Клуб кніжных прафесараў”. Музейныя заняткі разлічаны на дзяцей 5–14 гадоў. 

“Чым ты ўчора займаўся? Ці быў у Нацыянальнай бібліятэцы? Ці бачыў кнігі, якім 500 гадоў? І ты сябра клуба? Класна!”

“Клуб кніжных прафесараў” – курс заняткаў, які прадугледжвае сустрэчы ў Музеі кнігі адзін раз на месяц. На занятках, якія праходзяць у даступнай і займальнай форме, дзеці атрымаюць новыя веды пра багацце і разнастайнасць беларускай кніжнай культуры. Юныя прафесары стануць не толькі гледачамі, якія пазіраюць на прадметы ў вітрынах, але і актыўнымі ўдзельнікамі працэсу пазнання кнігі. Заняткі ўключаюць інтэрактыўныя экскурсіі, майстар-класы, творчыя заданні і гульні. Атрыманню ведаў спрыяюць  езвычайная музейная атмасфера, сяброўскія ўзаемаадносіны, дзе кожнае дзіця можа свабодна праявіць сябе, але ў той жа час усе захоплены агульнай справай.

 

Асноўныя тэмы заняткаў:

  • Бібліятэка – дом, дзе жывуць кнігі
  • Узнікненне і развіццё пісьма
  • Формы і матэрыялы кнігі
  • Рукапісная кніга
  • Папяровыя цуды
  • Кніга ператварэнняў
  • Ёган Гутэнберг
  • Францыск Скарына
  • Біблія Францыска Скарыны

Групы фарміруюцца ў залежнасці ад ўзросту ўдзельнікаў.

Запіс і кантактная інфармацыя:

Таццяна Сапега,

тэлефоны: (8 017) 293 27 82 , (8 044) 579 39 07 ,

e-mail: sapega@nlb.by