11.09.2019
13 гадоў калoніі і 110 тысяч рублёў кампенсацыі для сямʼі забітай настаўніцы прысудзіў Мінскі абласны суд 11-класніку Вадзіму М. за двайное забойства ў стаўбцоўскай сярэдняй школе № 2 11 лютага 2019 года. Прысуд агучылі ў судзе 11 верасня.
Разгляд справы пачаўся 19 жніўня, працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Падчас судовых спрэчак дзяржаўны абвінаваўца папрасіў пакараць Вадзіма М. заняволеннем на 13 гадоў. Вядома таксама, што абвінавачаны прызнаў сваю віну часткова. У выніку суд прысудзіў Вадзіму М. пакаранне ў выглядзе 13 гадоў калоніі.
Суд таксама пастанавіў спагнаць 110 тысяч рублёў кампенсацыі для сямʼі забітай настаўніцы.
Вадзіма М. абвінавачвалі ў злачынствах, прадугледжаных:
- ч. 3 арт. 339 (хуліганства з выкарыстаннем зброі);
- пп.1, 6, 13 ч. 2 арт 139 (забойства дзвюх і больш асоб з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх матываў);
- ч.1 арт.14 (спроба злачынства);
- пп.1, 6, 10, 13 ч. 2 арт. 139 (забойства дзвюх і больш асоб з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх матываў і забойства асобы ў сувязі з выкананнем ёю службовых абавязкаў).