Універсітэт імя Ніла Гілевіча і Таварыства беларускай мовы запрашаюць на прэзентацыі відэарэпертажаў пра ўніверсітэцкую сістэму Даніі. У цыкле з 3 праграм распавядаецца аб Капенгагенскім універсітэце – найстарэйшай вышэйшай навучальнай установе Дацкага Каралеўства, аб сучасным універсітэце з аўтарскай сістэмай навучання ў Роскільдзе і Дацкай нацыянальнай кінашколе, аб агенцтве Міністэрства адукацыі, якое каардынуе працу універсітэтаў, аб умовах жыцця і працы дацкіх выкладчыкаў і студэнтаў. У прэзентацыі возьмуць удзел выкладчыкі універсітэта імя Ніла Гілевіча – удзельнікі азнаямляльнага візіту ў Данію, а таксама прадстаўнікі дацкай акадэмічнай супольнасці.
З беларускага боку праграму прадставяць:
Уладзімір Колас – першы прарэктар універсітэта імя Ніла Гілевіча, намеснік старшыні Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны.
Павел Церашковіч - прарэктар па навучальнай працы Універсітэта імя Ніла Гілевіча, эксперт Грамадскага Балонскага камітэта ў Беларусі.
З дацкага боку ў прэзентацыі возьмуць удзел:
Карстэн Фледэліус - прафесар кафедры кіно і медыязнаўства Капенгагенскага ўніверсітэта, пісьменнік.
Карл Эрык Фаверскаў –прафесар Дацкага тэхнічкага ўніверсітэта, даследчык, журналіст.
Падчас сустрэчы будзе таксама прадстаўлена новае выданне падрыхтаванае Універсітэтам імя Ніла Гілевіча “Уводзіны ў філасофію”.
Прэзентацыі адбудуцца:
Панядзелак , 28 кастрычніка -- Баранавічы, у памяшканні Цэнтра падтрымкі прадпрыймальніцтва, па адрасе: вул. Савецкая, 84. Пачатак а 18:00.
Аўторак, 29 кастрычніка – Мінск, у памяшканні Галерэі “Ў”, па адрасе: вул. Кастрычніцкая, 19. Пачатак а 18:00.
Серада, 30 кастрычніка – Магілёў, у памяшканні Цэнтра “Кола”, па адрасе: завулак Чкалава, 16. Пачатак а 18:00.
Чацвер, 31 кастрычніка – Віцебск, у памяшканні кавярні Торвальд. Пачатак а 15:00
пятніца, 1 лістапада – Гродна, у памяшканні Цэнтра гарадскога жыцця, па адрасе: вул. Кірава, 3. Пачатак а 18:00.
Універсітэт імя Ніла Гілевіча
Таварыства беларускай мовы