7 снежня Столінская сярэдняя школа №2 і яе дырэктар Ала Лазіцкая прымалі ў сябе чарговы міні-эдкэмп. Больш за 50 настаўнікаў не толькі са Століна, але і з Жыткавічаў, з Пінска, з Украіны далучыліся да нас у гэты дзень, таму міні-эдкэмп Столін можна з упэўненасцю назваць міжнародным.
У якасці экспертаў выступілі:
Кацярына Куксо (Мінск-Масква), сесія “Даследванне ўрока як форма арганізацыі метадычнай работы ў школе”
Песенка Іван (Бабруйск), сесія “Кінацьютарынг….”
Рэвук Руслан (Дубровіца, Україна), сесія “Робототехніка – це легко”
Юшкевіч Лідзія (Сварыцэвічы, Україна), сесія “Один день в Новій українській школі”
Дырэктар ДУА "Сярэдняя школа №2 г.Століна" Ала Лазіцкая
На кірмашы ідэй удзельнікі прэзентавалі 10 майстар-класаў, сярод якіх абралі 4:
- Школьнае тэлебачанне: быць або не быць? (вопыт стварэння школьнага тэлебачання вачыма дзяцей). Тэлестудыя JuniorTeamTV, ДУА СШ №2 г.Століна
- Адукацыйная вандроўка ў CERN. Сяргей Цімашук, ДУА Беражноўская сярэдняя школа
- STEAM-падыход у выкладанні біялогіі. Таццяна Пархамчук, Гімназія №2 г.Пінска
- Другі “настаўнік” матывацыі. Алена Шумак, Гімназія №2 г.Пінска
З вітальным словам да ўдзельнікаў міні-эдкэмп Столін выступіў кіраўнік аддзела адукацыі Столінскага райвыканкама Аляксандр Мікалаевіч Вячорка.
Сэрыя міні-эдкэмпаў ладзіцца пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці USAID і некамерцыйнай арганізацыі PACT.
Усе фотаздымкі з міні-эдкэмп Столін можна паглядзець па спасылцы