Зімовы дзіцячы лагер ад заняткаў «Мова дзяцей» у Гомелі

26.12.2019
Запрашаем на зімовы дзіцячы лагер ад заняткаў «Мова дзяцей» у Гомелі!
Што такое «Мова дзяцей»?
Заняткі для розных узростаў, дзе дзеці ў гульнявой нефармальнай абстаноўцы
вывучаюць беларускую мову, культуру і гісторыю.
Калі будуць групы?
09.01 (чацвер) - 10.00 - 14.00 (рознаўзроставая група)
10.01 (пятніца) - 10.00 - 14.00 (рознаўзроставая група)
11.01 (субота) - 12.00 - 14.00 (узрост 4-7),
14.00 - 16.00 - 12.00 - 14.00 (узрост 4-7),
14.00 - 16.00 - (узрост 9-14)
У праграме чатырох дзён:
• маляванне і размовы
• вывучэнне гісторыі Беларусі праз гульні
• спевы і танцы
• выраб аплікацый
• праца з лагапедам
• кінапрагляд
і шмат усяго іншага па-беларуску.
Хто мы?
Арганізатар заняткаў Гомельская ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка
Скарыны».
Чаму мы гэта робім?
Беларуская мова - мова стасункаў, яна больш за прадмет у школе. Мы не толькі
вывучаем мову, але вывучаем свет па-беларуску.
 
Удзел бясплатны, неабходна рэгістрацыя http://bit.do/fmTXx
Заняткі праходзяць у Цэнтры беларускай мовы, па адрасе вул. Працоўная (Трудавая),
7а, 2 паверх, 14 кабінет.
Арганізатар заняткаў Гомельская ГА ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка
Скарыны».
Тэлефон для даведак: +375299089162 (Алеся Аўласевіч).
#movadziaciej