Свята вольнай беларускай паэзіі ў Ляўках

21.06.2007

Свята вольнай беларускай паэзіі ў Ляўках
(Аршаншчына), 7 ліпеня ад 20.00.

У праграме:
- чытанне ўлюбёнага Купалавага верша;
- новыя вершы маладых ды сталых творцаў – без рэгламенту і штучнага адбору;
- спевы, проза і дыскусіі на ўсю ноч;
- кнігі з аўтографамі — маладым ад старэйшых калегаў;
- магчымасць асабіста пачуць і пабачыць паэтычную сенсацыю для ўсіх прыхільнікаў беларускага слова.

Як дабрацца
На сваёй машыне лепш ехаць праз Барань на Копысь (там ёсць пантонны мост праз Дняпро). З «алімпійкі" лепш павярнуць на Коханава. Ля музея ёсць паркоўка.
Даехаць і ад'ехаць без машыны можна аўтобусам Ворша – Копысь. Аўтобус на Копысь спыняецца таксама ў цэнтры Воршы, на прыпынку ля ўнівермага (на плошчы за спіной помніка Леніну, паміж музеем Караткевіча і гарадскім паркам). Дарога зойме каля паўгадзіны. Можна таксама гуртам наняць там жа, на прыпынку, маршрутку. З Віцебску наўпрост да Копысі можна даехаць цягніком № 645 Віцебск-Брэст ці дызелем да Воршы і ад Воршы да Копысі (у магілёўскім кірунку). Гэтым самым дызелем, толькі ў зваротным кірунку, можна даехаць да Копысі з Магілёва. Ад Копысі да музея прыдзецца ісці 4 км пешкі ці чакаць аўтобуса на Воршу.
Каб далучыцца да ўдзельнікаў паэтычнага свята, трэба прайсці па тэрыторыі музея ў бок Дняпра ды спусціцца па лесвіцы на бераг. Па беразе прайсці каля 500 метраў налева, да самога вогнішча. Паблізу можна паставіць намёт.

Пра Ляўкоўскі музей і тамтэйшы перыяд жыцця Купалы можна прачытаць у сеціве:
http://kupala-filialy.iatp.by/lauki.HTM

Пра першае Свята вольнай беларускай паэзіі можна пачытаць тут:
http://www.nn.by/index.pl?theme=nn/2005/26&article=ku-lauki
http://www.svaboda.org/articlesfeatures/culture/2005/7/451D07AB-BD5A-49FC-929E-C2F13EE17530.html
http://studenty.by/forum-viewtopic-t-458-highlight-%F1%FC%E2%FF%F2%E0+%E2%EE%EB%FC%ED%E0%E9+%EF%E0%FD%E7%B3%B3.html
http://volja.livejournal.com/41717.html

Пра другое (2006 г.):
http://www.svaboda.org/xml/articles/2006/07/95A34D38–29D4–470D-B62D-F96ACBA641B2.html http://gallery.morok.ru/main.php?g2_itemId=2541

Пра надвор'е можна даведацца тут:
http://www.hmn.ru/index1.php?code=28&value=26763
http://www.pogoda.by/
http://weather.yandex.ru/city.xml?city=26763
http://www.rp5.ru/town.php?id=45
http://www.gismeteo.ru/towns/26763.htm