09.01.2020
Таварыства беларускай школы з удзелам прадстаўніка Сусветнага банка і EdCamp Belarus праводзіць круглы стол “Даследаванне PISA-2018. Высновы і інтэрпрэтацыі”.
Мэта круглага стала - абмеркаваць вынікі PISA-2018 з пункту гледжання экспертнай супольнасці, грамадства, бацькоў, вышэйшай школы, прадстаўнікоў дзяржаўнай і недзяржаўнай адукацыі; вызначыць галоўныя выклікі, якія стаяць перад адукацыяй у сучасны момант, ацаніць стан сістэмы адукацыі Беларусі і яе гатоўнасць справіцца з патдрыхтоўкай маладой генерацыі краіны да гэтых выклікаў; сфармуляваць рэкамендацыі.
Час правядзення 14 студзеня 2020 г. з 18.00 да 20.00.
Месца правядзення: Бізнес-клуб “Імагуру”, г. Мінск, вул. Фабрыцыуса, 4, 2 паверх, зала “Nordic”
Запрашаем зацікаўленых асобаў і журналістаў для абмеркавання і данаясення вынікаў круглага стала да шырокай грамадскасці.
Форма для рэгістрацыі https://forms.gle/4hPEyxM44gK3u3uR7