Сваёй рэзалюцыяй ад 3 снежня 2018 года (A / RES / 73/25) Генеральная Асамблея ААН абвясціла 24 студзеня Міжнародным днём адукацыі (International Day of Education), прызнаючы ролю адукацыі ў дасягненні міру і развіцця.
Віншуем усіх педагогаў, бацькоў, вучняў, студэнтаў, сябраў грамадскіх аб'яднанняў і бацькоўскіх камітэтаў, прадстаўнікоў фармальнай і нефармальнай адукацыі, супрацоўнікаў прыватных, дзяржаўных і грамадскіх установаў, рэпетытараў і стваральнікаў анлан-курсаў, падручнікаў, навучальных сайтаў. Толькі нашымі агульнымі намаганнямі мы здолеем змяніць нашу краіну да лепшага. У нашых руках будучыня!
А цяпер толькі добрыя навіны:
- Сёння прыляцела вестка, што існуе распараджэнне ўключыць тэмы актыўнай ацэнкі, медыяадукацыі і перакуленага ўрока ва ўсе праграмы павышэння кваліфікацыі настаўнікаў.
- Сёння на сайце з'явіўся новы падручнік "Грамадазнаўства", 9 кл" па-беларуску. Гэта першы і бадай адзіны сучасны падручнік, заснаваны на беларускім змесце, з выкарыстаннем новых формаў падачы інфармацыі, кампетэнтасна-арыентаванымі заданнямі, якія даюць настаўніку прастор і інструменты для развіцця крытычнага мыслення вучняў, падрыхтоўкі грамадзян для жыцця ў сваёй краіне.
- На круглы стол, арганізаваны ТБШ па выніках PISA, адгукнуліся не толькі дзяржаўныя і недзяржаўныя медыя, але і найвышэйшыя чыноўнікі сусветнага ўзроўню, такія як Harry A. Patrinos, practice manager World Bank - галоўны мэнэджар па адукацыі па Еўропе і цэнтральнай Азіі Сусветнага банка (гэта ўзровень міністра). Чакаем рэакцыю і беларускіх чыноўнікаў #edcampbelarus #тбш