Трэці рэгіянальны міні-эдкэмп прайшоў у Брэсце

27.01.2020

25 cтудзеня міні-эдкэмп прымала "Сярэдняя школа №3 г.Брэста", куды EdCamp Belarus ласкава запрасіла і арганізавала ўсю працу на месцы Дземядзюк Марына Іванаўна, намеснік дырэктара па навучальнай рабоце. Да нас далучыліся настаўнікі са ўсіх школ Маскоўскага раёна горада, а цудоўнае вітальнае слова было ад Дрык Ніны Сцяпанаўны, намесніцы загадчыка навучальна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Брэста.

Марына Дземядзюк 

З майстар-класамі выступілі:

Кацярына Куксо (Мінск-Масква) "Як настаўнік можа павялічыць шансы кожнага вучня на лепшую адукацыю";

Таццяна Пархамчук (Пінск) "STEAM-подход в преподавании биологии";

Марына Дземядзюк (Брэст, СШ №3) "Феноменологический подход в образовании Скандинавии";

Ірына Жак, Валянціна Піліпчук (Брэст, СШ №3) "Взаимодействие семьи и школы в формировании поликультурных компетенций в воспитании толерантности";

Крысціна Хвесько, Кацярына Гліннік (Брэст, СШ №3) "Нейропсихологические упражненения для повышения качества обученности";

Святлана Данілюк (Ліцэй №1 імя А.С.Пушкіна г. Брэста) "Внеурочная и внеклассная работа по истории и обществоведению";

Наталля Лысава, Іна  Балцянкова (СШ № 23 г. Брэста) "Счастье быть собой. Тренинг педагогов-психологов".

Серыя міні-эдкэмпаў ладзіцца пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці USAID і некамерцыйнай арганізацыі PACT

Фотаальбом мерапрыемства па спасылцы