Прэзентацыя кнігі "Забойства ў цэнтры Еўропы" пройдзе ў форме адкрытага ўрока ў Мінску і Стоўбцах

03.02.2020
11 лютага 2019 года ў школе № 2 горада Стоўбцы адбылося падвойнае забойства. Вучань 10 класа Вадзім М. зарэзаў сваю настаўніцу і іншага вучня Журналіст Дзьмітры Гурневіч паехаў ў Стоўбцы на другі дзень пасля забойства і правёў там амаль тыдзень. Праз гісторыю горада, мясцовыя легенды, меркаванні людзей, з дапамогай філасофіі таталітарызму Ганны Арэнт аўтар вывучае прычыны і матывы злачынства, якое скаланула Беларусь. Кніга для тых, хто яшчэ невінаваты.
Прэзентацыя кнігі "Забойства ў цэнтры Еўропы" пройдзе ў форма адкрытага ўрока.  Важна, каб настаўнікі і старшакласнікі прынялі ў ім удзел. Замоўчваць такое нельга, каб трагедыя не паўтарылася. 
 
6 лютага, а 18:00 у прасторы "Тэрыторыя правоў" (г. Мінск, вул. Ложынская 16, пам. 404)
Вядзе сустрэчу Ганна Севярынец. 
 
7 лютага, а 18:00 у піцэрыі "Гарадок" (г. Стоўбцы, вул. Ленінская 87)