22.02.2020 - у гэтую прыгожую дату каманда EdCamp Belarus зрабіла шыкоўнае свята адукацыі ў г. Глыбокае. У склад каманды ўваходзілі: Лідзія Раманчук і Іна Шымко - якія запрасілі EdCamp Belarus у Глыбокае, і без якіх не было б гэтага дня, Міхась Кудзейка, Эла Якубоўская і Павел Фунцікаў - якія падтрымалі ідэю і прыехалі ў якасці экспертаў, Анастасія і Яўген Пугачы - якія натхніліся на далейшыя прыгоды, і канешне ўсе-ўсе настаўнікі якія прыехалі ў гэты дзень у Глыбоцкую гімназію на міні-эдкэмп. Гэты міні-эдкэмп атрымаўся рэгіянальным. Да нас далучыліся настаўнікі не толькі з усіх школ Глыбокага, да нас прыехалі настаўнікі з Полацка, Міёраў, Шаркаўшчыны, Ушачаў! І кожны зрабіў гэты дзень карысным, цікавым, насычаным новымі ведамі і знаёмствамі і незабыўным для нас.
З майстар-класамі і прэзентацыямі выступілі:
- Павел Фунцікаў, Сусветны банк, "Даследванне PISA-2018. Высновы і інтэрпрэтацыі"
- Міхась Кудзейка, выкладчык ІПКіП БДПУ ім. М.Танка, "Метад Уолта Дыснэя"
- Эла Якубоўская, настаўнік-метадыст Гімназія №1 г.Жодзіна, "Як праверыць дакладнасць інфармацыі ў Інтэрнэце"
- Л. Раманчук, настаўнік-метадыст, Н.Перадня і А.Гігола, настаўнікі інфарматыкі "Сучаснай школе сучасны настаўнік"
- В.Татун "Студыя Free Art: Чароўная казка" - Т.Барткевіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, "Развіццё камунікатыўных кампетэнцый на ўроках беларускай мовы і літаратуры"
- А.Нікіфаровіч і Н.Галуза, настаўнікі інфарматыкі, "Актыўныя метады на ўроку"
- І.Шымко, настаўнік гісторыі, "Медыяадукацыя ў трэндзе"
- Т. Абрамчык, настаўнік біялогіі, "Лэпбук як сродак актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў
- Цудоўныя дзяўчыны якія правялі майстар-клас па беларускім танцам. Танчылі ўсе, незалежна ад стану здароў'я :)
EdCamp Belarus выказвае шчырую падзяку Лідзіі Раманчук і Іне Шымко, якія выступілі арганізатарамі на месцы, і зрабілі неверагоднае свята для ўсіх нас. Сапраўды, разам - мы сіла! Сэрыя міні-эдкэмпаў ладзіцца пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці USAID і некамерцыйнай арганізацыі PACT
Усе фота з мерапрыемства па спасылцы
Відэа з мерапрыемства па спасылцы