Edcamp Belarus-2019 адзначаны як падзея года

23.03.2020

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі зрабіла агляд грамадскіх падзей, якія адбыліся ў нашай краіне на працягу 2019 года. Гэта фэсты і акцыі, кампаніі і рэгіянальныя форумы, распрацоўка новых інфармацыйна-камунікацыйных прадуктаў і паспяховыя краўдфандынгавыя ініцыятывы. Розныя па форме, маштабе, тэматычнай скіраванасці і змесце, яны аб’яднаны галоўным: гэта былі важныя і заўважныя, значныя і знакавыя для беларускай грамадскасці падзеі, імпрэзы, мерапрыемствы. Усе падзеі тут вартыя ўвагі, і менавіта таму яны пададзены ў гэтым аглядзе. Адна з старонак прысвечана не-канферэнцыі Edcamp Belarus-2019, якую арганізавалі Таварыства беларускай школы разам з Hlobal Shapers Minsk HUB ў гасцінным ІМАГУРУ.

 

Так выглядае разварот Агляду, прысвечаны настаўніцкай не-канферэнцыі. 

"У Аглядзе падаюцца і іншыя падзеі, якія рухалі Беларусь і беларускую грамадзянскую супольнасць наперад, і ўсе яны маюць патэнцыял для развіцця, пашырэння і мультыплікацыі станоўчых эфектаў. Таму Агляд павінен разглядацца не толькі як уганараванне найлепшых арганізацый і паспяховых праектаў — не менш важнай з’яўляецца і дэманстрацыя лепшых практык, даступных для выкарыстання ідэй і падыходаў, а таксама перспектыўных партнёраў, новых форм супрацы, магчымых ментараў і ўзораў для пераймання досведу." - так напісана на старонцы Асамблеі. 
Віншуем усіх удзельнікаў і арганізатараў Edcamp Belarus-2019!

Спампаваць агляд можна па спасылцы.