27.03.2020

Нас вякамі імкнуліся русіфікаваць ці паланізаваць, нас пазбаўлялі мовы, рэлігіі і нацыянальнай годнасці. Але ніколі так не было, каб беларусы пакорліва пагаджаліся з гэтым гвалтам, перакананы Аляксандр Мілінкевіч. У выніку гэтых скіраваных на знішчэнне беларускасці ў беларусаў працэсаў мы маем тое стаўленне да нацыянальнай мовы, культуры і гісторыі, якое маем, — пераважна абыякавае. І каб вярнуць народу мову і гісторыю, неабходна займацца адукацыяй. Пра тое, як вярнуць беларусам іх беларускасць, але падчас гэтага вяртання не наламаць “ідэалагічных дроў”, разважае ў чарговым выпуску Еўрарадыё "Ідэі Х" Аляксандр Мілінкевіч.
27:04 Як праходзіла беларусізацыя школы ў Гродне



