"Першыя" — вядомы імёны старшакласнікаў, якіх пачуе ўвесь свет.

30.03.2020

Падведзены вынікі трэцяга этапа сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя»  — конкурса ідэй, з дапамогай якіх старшакласнікі зменяць да лепшага навакольны свет у чатырох накірунках: экалогія, тэхналогіі, інклюзія і культура.

 У праекце паўдзельнічалі  вучні 9-11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Фіналістамі сталі 10 навучэнцаў:

• Алексін Самуіл, самастойнае навучанне, г. Мінск, 11 клас (кірунак «Тэхналогіі»);

• Ананіч Павел, вучань ДУА «Сярэдняя школа №21 г. Магілёва», 11 клас (кірунак «Культура»);

• Грынюк Лізавета, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Слуцка», 10 клас (кірунак «Тэхналогіі»);

• Кундзір Анастасія, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа №12 г. Віцебска», 9 клас (кірунак «Культура»);

• Муліца Канстанцін, вучань ДУА «Гімназія №1 г. Іўе», 10 клас (кірунак «Экалогія»);

• Рабчук Дзяніс, вучань ДУА «Гімназія №1 г. Брэста», 10 клас (кірунак «Культура»);

• Себік Ангеліна, вучаніца ДУА « Гімназія №10 г. Гомеля», 10 клас (кірунак «Культура»);

• Сідарэнка Вікторыя, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа №44 імя М.А. Лебедзева г. Гомеля», 10 клас (кірунак «Экалогія»);

• Федчанка Соф’я, вучаніца ДУА «Гімназія №4 г. Мінска», 9 клас (кірунак «Інклюзія»);

• Янголь Кацярына, вучаніца ДУА «Крэўская яслі-сад сярэдняя школа аг. Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці», 11 клас (кірунак «Экалогія»).

Менавіта гэтыя старшакласнікі стануць галоўнымі выступоўцамі маштабнай моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk, а іх ідэі пачуюць ва ўсім свеце. Бо відэазапісы ўсіх TED-канферэнцый перакладаюць на некалькі моваў і размяшчаюць на афіцыйным канале TED.com.

“Місія TEDруху ва ўсім свеце знаходзіць, збіраць і распаўсюджваць рашэнні і ідэі, здольныя даць людзям і грамадству імпульс да развіцця і пазітыўных пераменаў на самых розных узроўнях, ад лакальнага да глабальнага.  Чалавечы розум  — мацнейшы інструмент, здольны ў літаральным сэнсе змяніць існуючую рэальнасць” – сказала Іна Карней, ліцэнзіят TEDxMinsk.