Тыдзень Купалаўскага анлайн!

31.03.2020

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы ўпершыню арганізуе праект “Тыдзень Купалаўскага online”. Спасылкі на запісы спектакляў будуць даступныя на сайце kupalauski.by і ў сацыяльных сетках таэтра з 18.00 да 22.00 у дзень паказа.

31 сакавіка будзе даступны прагляд запісу спектакля “Вельтмайстар-акардэон” – папулярнага спектакля-канцэрта паводле твораў Марка Мермана ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна з удзелам аркестра Купалаўскага тэатра.

Запіс спектакля з рэпертуара Камернай сцэны “Ураджай” можна будзе паглядзець 2 красавіка. Адметная пастаноўка Дзмітрыя Цішко створана паводле твора аднаго з самых вядомых сучасных беларускіх драматургаў Паўла Пражко.

29 сакавіка  паказалі запіс спектакля “Школа падаткаплацельшчыкаў” – яркай і іранічнай французскай камедыі паводле твора Луі Вернэя і Жорж Бэра.