Адкрыты ліст настаўнікаў да Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

25.04.2020
Шаноўныя калегі. Склала адкрыты ліст у Мінадукацыі з просьбай дазволіць атэстоўваць вучняў, якія вучацца дыстанцыйна. Заўтра з раніцы ён будзе надрукаваны. Калі раптам хто мае жаданне таксама пакінуць подпіс - калі ласка, пакіньце пад гэтым пастом, я перанясу ў ліст. Часу няшмат - паспею ўнесці тыя подпісы, якія далучацца сёння ўвечары.

Тэкст такі:

Адкрыты ліст да Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Калегі!
Я звяртаюся да вас праз адкрыты ліст, бо не маю іншай магчымасці ані давесці сваё меркаванне да вышэйгага кіраўніцтва отраслі, ані, тым больш, паўплываць на рашэнні Міністэрства адукацыі. Між тым лічу важным данесці да вас думкі шараговага настаўніка, які назірае цяперашні няпросты навучальны працэс знутры, удзельнічае ўва усіх складаных школьных працэсах, звязаных з эпідэміалагічнай абстаноўкай у рэспубліцы, і мае наўпроставую сувязь з вучнямі, калегамі і бацькамі.
Сёння, 24 красавіка, шмат хто з маіх калег у школах Беларусі атрымаў праз розныя каналы сувязі інфармацыю са спасылкай на замміністра адукацыі А.В.Кадлубая аб тым, што ў Міністэрстве прынята рашэнне не атэстоўваць вучняў, якія па рашэнні законных прадстаўнікоў навучаюцца дома пры дапамозе інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій: адзначаць у журналах іх адсутнасць, не выстаўляць у класныя журналы адзнакі за дамашнія работы і тым самым зачыніць ім доступ да паўнавартаснага адукацыйнага працэсу. Я маю надзею на тое, што змагу перасцерагчы Міністэрства ад памылковых крокаў.
Мне не хочацца думаць, што рашэнне не атэстоўваць дзяцей, што працуюць самастойна, прынятае выключна з мэтай вярнуць дзяцей у школы. У той сітуацыі, калі эпідэмія COVID-19 у Беларусі набірае ход, калі кожны дзень рэгіструецца болей за 700 новых выпадкаў, калі кантакты першага ўзроўню знаходзяцца дома, а не ізаляваныя па бальніцах, кожны законны прадстаўнік вучня мае права клапаціцца аб бяспецы свайго дзіцяці. Адначасова ён мае права і на адукацыю, арганізаваную з улікам магчымасцяў, якое дае нам наша стагоддзе, наш узровень тэхнічных ведаў, наш статус “айці-краіны”, урэшце рэшт. Міністэрства адукацыі публікавала дадзеныя аб тым, што 85% настаўнікаў Беларусі гатовыя аказваць адукацыйныя паслугі з выкарыстаннем камунікатыўна-інфармацыйных тэхналогій, таксама ў дапамогу педагогам і вучням працуюць выдавецтва Аверсэв, прафесйныя групы настаўнікаў у сацыяльных сетках, метадысты рэгіянальных інстытутаў развіцця адукацыі.
Беларускія дзеці і беларускія бацькі – адказныя людзі. Беларусы ўмеюць вучыцца і вучыць. Метадычная падрыхтоўка нашых настаўнікаў, а таксама традыцыйная для беларускай культуры адказная роля бацькоў пры навучанні дзяцей дазваляюць нам верыць, што самастойнае вывучэнне школьных курсаў можа быць – і будзе – дастаткова эфектыўным. Гэта не проста словы, яны для мяне падмацаваны ўласным досведам – за два тыдні мы з вучнямі і іх бацькамі выбудавалі працаздольны і плённы адукацыйны працэс з выкарыстаннем ІКТ, і я ведаю дзясяткі калег-настаўнікаў, якія зрабілі гэта максімальна эфектыўна. І засваенне ведаў, і зваротная сувязь, і атэстацыя – усё гэта цалкам рэальна зрабіць і з тымі, хто прыходзіць у школу, і з тымі, хто вучыцца дома.
Калі мы вырашаем пазбавіць дзяцей, што знаходзяцца зараз дома, права на атэстацыю, мы тым самым перакрэсліваем той давер, які ёсць паміж намі, настаўнікамі, нашымі вучнямі – і іх бацькамі. Мы кідаем іх адзін на адзін з праблемай у вельмі няпростай сітуацыі. Мы перастаем даваць ім тую зваротную сувязь, якую яны зараз павінны мець ад нас і на якую маюць права. Мы распісваемся ва ўласнай бездпаможнасці. Гэта не толькі непедагагічна, гэта – не па-чалавечы. У асабліва складаным становішчы апынуцца тыя, хто зусім хутка будзе працаваць на дабрабыт і моц нашай краіны – выпускнікі, вучні дзясятых класаў, і асабліва – будучыя магчымыя медалісты, для якіх неатэстацыя за чвэрць – немагчымая. Мы прымушаем гэтых дзяцей выйсці ў школы насуперак рашэнню законных прадстаўнікоў і насуперак здароваму сэнсу, які дыктуе чалавеку берагчы сябе і блізкіх у перыяд эпідэміі.
Калі мы дэкларуем першым прынцыпам нашай адукацыі павагу да вучня, павагу да ягоных рашэнняў, павагу да чалавека, індывідуальны падыход да кожнага – мы не маем права пазбавіць вучняў рэспублікі права на атэстацыю пры навучанні праз ІКТ.
У сувязі з вышэйсказаным я прашу Міністэрства перагледзець неканструктыўны падыход да атэстацыі вучняў, якія навучаюцца пры дапамозе ІКТ, дазволіць настаўнікам пераносіць у журнал адзнакі, атрыманыя за работы, што выконваюцца дома, і атэстоўваць дзяцей па выніках самастойнай працы. Пытанне арганізацыі неабходнага тэматычнага кантроля лічу чыста тэхнічным – яго лёгка наладзіць нават ва ўмовах выкарыстання ІКТ.
Настаўніца рускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі,
Стыпендыят спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Лаўрэат конкурса прафесйнага майстэрства “Настаўнік года Мінскай вобласці – 2017”
Фіналіст конкурса прафесйнага майстэрства “Настаўнік года Мінскай вобласці – 2020”
Ганна Севярынец.
Паставіць свой подпіс можна тут.
 
 
Да ліста далучаюцца з подпісамі беларускія настаўнікі:

Святлана Аляксандраўна Іванюшына, настаўніца пачатковых класаў, фіналіст конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года — 2020 Мінскай вобласці»

Наталля Дзмітрыеўна Афанасьева, настаўніца фізікі, стыпендыят спецыяльнага фонда прэзідэнта Беларусі

Таццяна Сяргееўна Цыдзік, настаўніца англійскай мовы

Святлана Міхайлаўна Кулеш, настаўніца гісторыі

Ала Мікалаеўна Пазнякова, настаўніца гісторыі

Анастасія Алегаўна Малафеева, настаўнік-дэфектолаг

Святлана Іванаўна Локіс, настаўнік-метадыст

Ірына Уладзіміраўна Пабожная, настаўнік-метадыст

Таццяна Барткевіч, настаўніца беларускай мовы і літаратуры,

Наталля Геннадзеўна Вянгроўская, настаўніца гісторыі і англійскай мовы

Ірына Андрэеўна Азарынская, настаўніца гісторыі

Людміла Зянонаўна Грышко, настаўніца беларускай мовы і літаратуры

Таццяна Мар’янаўна Сурконт, настаўнік гісторыі, настаўнік-метадыст

Крысціна Алегаўна Сёмачкіна, настаўніца пачатковых класаў

Ірына Анатольеўна Шлемянкова, настаўніца пачатковых класаў

Аляксей Васільевіч Мінаў, настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Таццяна Анатольеўна Квяцінская, настаўніца рускай мовы і літаратуры

Галіна Уладзіміраўна Пайкіна, настаўніца геаграфіі

Віктар Малышчыц, настаўнік астраноміі

Вольга Валянцінаўна Брэйво, настаўніца пачатковых класаў

Вольга Іванаўна Юшчук, настаўніца музыкі і пачатковых класаў

Наталля Альфрэдаўна Масло, настаўніца пачатковых класаў

Светлана Михайловна Кулеш , настаўнік гісторыі

Марк Перавалаў, настаўнік матэматыкі

Вольга Жураўлевіч, настаўніца гісторыі

Дар'я Мядзведзь, настаўніца беларускай мовы і літаратуры

Анжаліка Леанідаўна Міронава, настаўнік гісторыі

Алена Радзевіч, начальнік цэнтра АПА

Наталля Аляксееўна Давыдзюк, настаўнік грамадазнаўства, метадыст раеннага вучэбна-метадычнага кабінета

Татьяна Николаевна Подосиновик , учитель начальных классов

Елена Николаевна Дергачёва , учитель географии, учитель-методист 

Татьяна Владимировна Микульчик, учитель начальных классов

Наталья Ивановна Синдеева , преподаватель высшей категории

Юлія Сяргееўна Шахавец, настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Елена Валерьевна Липай, учитель английского языка, мама

Наталия Станиславовна Кучинская , учитель истории

Наталья Ивановна Севрук, учитель истории и обществоведения

Ольга Георгиевна Журавлевич , учитель истории и обществоведения

Анжелика Леонидовна Миронова , учитель истории

Виктор Сергеевич Дейч , учитель истории

Святлана Гуцу,  настаўнік бел. мовы і літаратуры

Арцём Аляксеевіч Кашкараў, настаўнік гісторыі

Ала Мікалаеўна Лазіцкая, дырэктар СШ №2 г. Століна, настаўнік-метадыст, настаўніца рускай мовы і літаратуры

Збор подпісаў працягваецца.