Дзень перамогі - гэта не свята мілітарызму.

06.05.2020
Шаноўныя педагогі. Надыходзіць Дзень перамогі. Гэта дзень памяці загінулых падчас вайны, а не свята мілітарызму.  Просьба не паддавацца маніпуляцыям, не рамантызаваць вайну, не навязваць беларускім дзецям погляды тых, хто бачыць іх у ролі пушачнага мяса.
Для інфармацыі: Астрыд Ліндгрэн пасля 2-й сусветнай вайны сказала, што дзяцей трэба рыхтаваць да мірнага заможнага жыцця, а не для вайны. У 1945 годзе яна напісала кнігу пра Піпідоўгуюпанчоху - гарэзлівую вясёлую нябедную дзяўчынку. Шведы так і жывуць: мірна і заможна. У іх дзіцячыя кнігі пра вайну не выдаюцца. Войны вывучаюць, але не рамантызуюць, як у нашых школах. Старэйшым дзецям лягчэй зразумець, што мараль ваеннага часу ніяк не можа транслявацца на мірнае жыццё. Пра гэта ж кажа і наша нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч. Мы дагэтуль рыхтуем дзяцей да вайны, яны вырастаюць і не ўмеюць жыць шчасліва, без барацьбы і змагання. 
 

Ролік СШ №4 г. Івацэвічы https://ok.ru/video/1651811486345

Ганна Севярынец: Называюць «парадам смерці», але ён і цяпер парад перамогі... над здаровым сэнсам